Паясніце, клск, пра экскурсійны аўтобус Barcelona City Tour, хто ў курсе.
Скажам, мы электрычкай прыязджаем у Барселону і выходзім акурат на плошчы Каталоніі. Там садзімся на гэты аўтобус (без розніцы ж, ад якога прыпынку пачынаць маршрут, так?). Білеты купляем ў самім аўтобусе. Дарогай можам выйсці на тым ці іншым прыпынку пагуляць/паглядзець, потым зноў садзімся на наступны ўжо аўтобус. І так аб'язджаем па коле, аж пакуль не трапім зноў на першы прыпынак нашага маршрута - пл.Каталоніі. Усё правільна?
Білет дзейны цягам цэлага дня? Там неяк адбіваюцца прыпынкі і можна праехаць толькі адно кола? Ці можна катацца хоць цэлы дзень?