Parole,
eva-78, фантаны - не адзінае, што наведалі, так, але пра іх напісала, бо была дыскусія вышэй. А пра Саграду што пісаць.) Знакавае месца для Барселоны, сімвал яе. Таму з ёй збольшага ўсё і так ясна. Былі там, так. Звонку толькі. Унутры не. Унутр і не збіраліся.
А так... наведалі традыцыйны турыстычны мінімум, які прапануецца большасцю турфірм. Кафедральны сабор, гатычны квартал, Рамблас, парк Гуэль.
Ездзілі якраз з турфірмай. Самастойна не рызыкнулі, і я 10 разоў падзякавала нябёсам, што не паехалі самі. Пры тым, што каля мора горачы няма зусім, а то і накінуць у цяньку чаго хочацца, то ў горадзе можна памерці. Вельмі цяжка. А так...павазілі, расказалі, усё з кандзікам і без галаўнога болю. Часу малавата, гэта так. Асабліва на парк Гуэль, там бы з задавальненнем і некалькі гадзін пагулялі, але ўсё адно лепей так.
Уяўленне аб Барселоне ёсць, і выдатна.)
Болей нікуды не ездзілі. У сэнсе я не ездзіла. Мае яшчэ самі на камп ноу з'ездзілі. Гэта мара мужа была, ну і дзяцей з сабой спакусіў. Я не далася.)))
Першапачаткова я хацела ў Андору праехацца. Але перад ад'ездам палазіла ў неце, і нешта не ўразіла мяне нічога. Таму ад гэтай ідэі адмовілася.