Елена32, апошні разок і заканчваю дыялог з вамі. Ібо шчыра скажу, вам удаецца амаль намагчымае, тое, што ўжо даўно нікому на форуме не ўдавалася - выводзіць мяне з раўнавагі.
А з раўнавагі мяне выводзяць звычайна 2 рэчы: хамства і як бы гэта памягчэй....глупства ці ўпартасць, якая з ёю мяжуе.
Мы вели речь совсем не об этом. А о том, что если ребенок не питается, то и платить не надо,
Э-э-э-э... соты раз. Калі дзіця наведвае садок - бацькі за харчаванне плацяць, цалкам ці часткова. Не плаціць увогуле АФІЦЫЙНА яны не могуць. Паспрабуйце ўсё ж падумаць над гэтай думкай. Пакуль разуменне яе вам ніяк не даецца. А ў мяне ў сваю чаргу закончыліся словы, каб тлумачыць.
Могуць афіцыйна не плаціць толькі пэўныя катэгорыі грамадзян у незалежнасці ад таго, есць іх дзіця абед ці не. Таму і падкрэсліла гэта ў тэксце.
Так там речь идет не про звонки до 8.30 между прочим НАКАНУНЕ надо предупреждать, о как!!! об этом даже вы не знали
Надоечы ці раніцаю - гэта ўжо другаснае. Ключавы момант - вы АБАВЯЗАНАЯ паведаміць пра сваю адсутнасць выхавацелям загадзя.
Выдзеліла, бо вы літаральна крычалі: пакажыце, дзе напісана, што я гэта рабіць абавязаная?! (а было напісана якраз у дакуменце, які вы ж цытавалі ў самым пачатку размовы)
Вашыя ўласныя цяжкасці: не было магчымасці, забылася, была ў ліфце, спала і інш - нікога не цікавяць. Роўна як няведанне, у якім месцы гэта напісана. Ібо няведанне законаў, як вядома, не пазбаўляе ад адказнасці за іх парушэнне.
Принять в сад ребенка обязаны
Вось тут згодная.
Але паспрабую амаль без спадзеву на разуменне, што праўда, данесці вам наступную думку.
Садок абавязаны вас прыняць. Але вы пры гэтым абавязаная загадзя паведамляць. То бок оба бакі маюць узаемныя абавязкі ў дачыненні адзін да аднаго. Сітуацыя, пры якой адзін бок свае абавязкі не выконвае, але пры гэтым патрабуе выканання абавязкаў ад другога бока - ненармальная і выходзіць за межы прававога поля.
Але вашыя погляды цалкам альтэрнатыўныя. Вы лічыце сябе ў праве свае абавязкі ігнараваць, але потым топаць ножкай і крычаць, што іншы бок тым не менш вам АБАВЯЗАНЫ.
Прычым такі падыход называецца ў вас "адстойваннем сваіх грамадзянскіх правоў", да якога вы так гучна заклікалі вышэй.
Дык вось я хачу вас расчараваць. Патрабаваць "грамадзянскіх правоў" можна толькі тады, калі свае ўласныя абавязкі цалкам выкананыя. Ніяк не наадварот.
І узровень грамадзянскіх правоў такі крыху вышэйшым будзе, чым права спазняцца ў садок з прычыны, што біялагічныя рытмы пакутуюць.
Я скончыла. Далей з вамі не працягваю. Ужо прабачце.