в школе питание оплачивать не обязательно и никому не приходит оплачивать уроки в школе, если ребенок в школе не питается.
Тасана, гэта крыху розныя рэчы.
Па-першае, дашкольная адукацыя ў нас неабавязковая і не гарантуецца дзяржавай.
Школьная адпаведна - абавязковая і гарантуецца.
Адпаведна ў садок пры нежаданні там карміць дзіця я магу не хадзіць, у школу - не (дамашнюю адукацыю не разглядаем, яна прадастаўляецца не проста па жаданні, а ўсё ж паводле пэўных прычын).
Далей. Садок працуе ў рэжыме 12 гадзін, а не 3-4, як школа. Адпаведна садок абавязаны прадастаўляць свае паслугі з харчаваннем, згодна з Санпінам зноў жа. Аплата за яго не чыстыя бацькоўскія грошы, як у школе, за якія ніхто нікому справаздачы не робіць. А часткова дзяржаўныя, за якія, як не круці, ёсць справаздача.
І апошняе. Сёння няма механізму ўліку дзяцей без аплаты за харчаванне ў дзяржаўных садках 12-ці і 10.5-гадзіннага рэжыму.
Мажліва, калі зробяць дыферынцаваную аплату асобна за харчаванне, асобна за выхаванне і адукацыйныя моманты (ну ціпа як Тозік прапануе) - ён і з'явіцца. Таксама, думаю, ён, такі механізм, ужо ёсць сёння ў групах кароткачасовага прыбывання. Але не ўпэўненая, бо не сутыкалася.
У звычайным садку - няма.
І я дарэчы таксама зусім не супраць, каб мажлівасць плаціць толькі за тое, чым карыстаешся, была. Собсна, яна і ёсць часткова: прыватныя садкі, дзіцячыя цэнтры і падобнае. Але хай бы і ў дзяржаўных з'явілася. Я толькі "за".
Толькі для гэтага трэба цікавіцца, пісаць, размаўляць, шукаць адзінадумцаў, высветляць, якія могуць быць механізмы і г.д.
Тут жа, у тэме, не пра гэта гаворка зусім.

))) Тут жа чыста патрындзець.
А з гэтага мажлівасцяў не дадасца.
