Lenus, прабачце, Вы пра мяне ці пра сына запытваеце? Калі пра сына, то пакуль нават дошку не даставалі. Хачу зрабіць свята знаёмства з шахматамі, каб адразу малога зацікавіць, але рукі пакуль не дайшлі. Логіка ў сына добра развітая, спадзяюся, яму шахматы спадабаюцца. Планавала вадзіць яго на заняткі з восені 2009 г.
Што тычыцца мяне, займалася на Філімонава, пакуль Леанід Мікалаевіч не з'ехаў на стажыроўку ў Маскву. Мела тады (у 8 гадоў) III разрад, часам нават выйгравала ў малодшай дачкі трэнэра Лены, чым ганаруся (яна пасля стала КМС ці МС). А я перайшла да іншага трэнера, які мне менш спадабаўся, і паступова перастала займацца, хаця на спаборніцтвы па Беларусі ездзіла. Хадзіла ў РДЮШОР да 87 г.
Пасля, гадоў у 14-16, крыху аднавіла заняткі, але не на тым узроўні. Грала за ЖЭСаўскую каманду, II разрад выканала.
На гэтым і спынілася.
Заняткі шахматамі мне вельмі дапамагалі ў школе, па алгебры заўжды толькі "пяцёркі" былі. Дый зараз развітая логіка дапамагае лепш арыентавацца ў паўсядзённым жыцці. Таму вельмі хачу, каб сын займаўся шахматамі.