Ну я не ведаю, можа гэта нам так проста пашчасціла, але мы ўпершыню нешта набывалі ў Польшчы, калі по літоўскай візе вандравалі па Балтыцы: Літва-Расія-Польшча. Дамоў ехалі якраз праз Беласток, заехалі паглядзець, што ж там такое. Разам стаяць тры крамы: Ашан, Дэкатлон, Лерой Мерлін. у нас трое дзяцей і мы, таму кеды, заплечнічкі, легінсы, майкі, акуляры-шапкі для басейна-і ў Дэкатлоне на 300 злотых легка набралі. Можа, яшчэ тады і самакат бралі.
У ашане сыры, вяленыя памідоры, зноў жа дзецям майткі-шкарпэткі сэтамі, лонгслівы-і вось і ў мяне, і ў мужа есць ваты. Гэтага дастаткова для таго, каб падавацца на візу на закупы.