З сённяшняй прэсавай канферэнцыі:
1) рэзервовыя дні ЦЭ будуць: 23-25 мая; разам з рэзервовымі днямі ЦТ (ліпень); і ў 20-х чыслах жніўня. То бок аж тры тэрміны. Першыя два дазваляюць паспець паступіць у бягучым годзе.
2) часткі С і іншых сачыненняў у ЦЭ па мовах не плануецца
3) На ЦЭ можна выбіраць любое са спіса сучасных ЦТ
4) плануюць прымаць без экзаменаў 400+ (!!!) удзельнікаў тэхнапарка штогод
5) вучоба для 11-класнікаў скончыцца 25.05. Атэстаты - у тэрміны, як і раней (то бок 10.06+-). Што дзеці будуць рабіць 2 тыдні (нават не 10 дзён) - пытанне адкрытае. У тое, што дзяцей проста пакінуць у спакоі на гэты час верыцца з цяжкасцю. Вангую якія-небудзь ідэалагічныя абавязковыя зборы перад уручэннем атэстата
6) адмена адтэрміноўкі ад арміі для студэнтаў, паступаючых за мяжу (у тым ліку ў РФ) - плата за адсутнасць размеркавання. Прам так міністр са злараднай ухмылачкай і сказаў. Маўляў, у іх няма размеркавання - ну дык вось вам армія
у зале было 1,5 журналіста (5 ці 6, калі дакладней). Палова з якіх тупа адбывала нумар. Пытанні па сутнасці 2 чалавекі задалі, але і на іх нічога уцямнага "знаўцы" так і не здолелі адказаць. Вартае жалю відовішча...