заўважым, што ў тым месцы, адкуль мая цытата, не было ні слова ні пра адукаванасць, ні пра крытычнае мысленне, а наадварот, далей гаварылася пра "лепей ужо прыбіральшчыцай". Лагічна з гэтага зрабіць выснову не аб тым, што я лічу цырульнікаў меней адукаванымі, чым прыбіральшчыцы, а што ў самой працы манікуршчыц/цырульніц штосьці не так для мяне, праўда? )Сообщение от k_ja_ra
Але пры гэтай павазе асабіста я б у жыцці не змагла манікюршай-пэдыкюршай і іншым цырульнікам працаваць.
Адна з маіх лепшых сябровак - парыкмахер. Без усялякай ВА. Усё нармальна ў яе і з адукаванасьцю, і з крытычным мысленьнем...
І я паясню, што. Калупацца ў чужых пазногцях для мяне - тое яшчэ задавальненне, вельмі на аматара. Пры ўсёй адукаванасці і крытычным мысленні ці без іх.
з рознымі іншымі працамі тое ж. Можна быць тройчы адукаваным, але ўкладваць асфальт ад гэтага не лягчэй і не прыемней.
і так. Падчас дыскусіі ніводнага кепскага слова на адрас людзей рабочых прафесій не сказалася, а пра "гэтых з ВА" чаго толькі не напісалі. Людзі ж з ВА, адзначым...