lakshmi, так, дзякуй. Я там і глядзела рэкамендацыі па матэматыцы.
Увогуле, каму цікавая тэма перадпрофіляў. Я ўчора з першакрыніц (чалавек непасрэдна ў мінадукацыі працуе, прычым звязаны з агульнай сярэдняй адукацыяй) даведалася пра наступнае:
а) перад ўвядзеннем перадпрофіляў адміністрацыя мае рабціь анкетаванне ці іншае апытанне, каб ведаць перавагі і жаданні бацькоў.
б) спалучэнне перадпрофільных прадметаў можа быць якім заўгодна, ці можа быць адзін прадмет
в) можна карыстаць 1 ці 2 гадзіны. Аде не болей 2-х.
г) перадпрофіль можа арганізоўвацца для групы ад 5 чалавек. Меней- ужо не.
д) у класе можа быць некалькі перадпрофіляў. Галоўнае, каб удалося зрабіць для іх расклад.
е) прадметы для перадпрофіля і колькасць гадзін на іх можна мяняць хоць кожныя паўгода
ж) мэта перадпрофіляў - не зрабіць зручна адміністрацыі і не ўкалаціць жаданае ёй жалезабетонна на 2 гады, а пазнаёміць дзяцей па іх жаданні з тым, чым яны хочуць, каб у 10 класе яны маглі ўжо рабіць пэўны выбар профіля. Вось яго ўжо мяняць кожныя паўгода нельга.
з) - самае галоўнае. Усе дырэктары ўсё гэта выдатна ведаюць, бо кожны травень і жнівень іх збіраюць і гэта ўсё расказваюць/раз'ясняюць. Таму, калі вам сцвярджаюць адваротнае і расказваюць казкі пра "не попложено" і "такі загад зверху" - гэта ўсё хлусня.
Ну і ў сувязі з вышэйсказаным відавочна, што ніякіх асобных экзаменаў для перадпрофіляў быць не можа. Бо мажліва людзі ўсяго паўгода ім і займаліся.
Пастараюся атрымаць усё гэта яшчэ і на паперы, напісаўшы туды зварот. А не толькі на словах.
Але пакуль вось такая інфа. З перашакрыніц, паўтаруся.