дочка же опять огорчилась, что у них уроки не сделали с 9.00,
а мои в очередной раз помянули "добрым" словом тех, кто придумал у нас с 9, потому что в те дни, когда с 9, им приходится пилить на троллейбусе и вставать всё в те же 6.30-6.45
дочка же опять огорчилась, что у них уроки не сделали с 9.00,
Эта тема - аналог других беседок. Здесь можно говорить обо всем: о школе, о зарплате учителей, о застилании постелей и т.д. Модерироваться на предмет флуда не будет.
пост 1414 на папярэдняй старонцы.Кто-то говорил,про онлайнер и голосовалку там по поводу гимназий,скиньте мне ссылку,
резонный вопрос.Присоединяюсь.Я реально, не против модерации и прочего, но тогда давайте определим, О ЧЕМ эта тема.
ну вот нам расписание поменялиЯ реально, не против модерации и прочего, но тогда давайте определим, О ЧЕМ эта тема.
а скажите как было и что стало и в каком классе ваш ребёнок.ну вот нам расписание поменяли... звонков... мать их
А вось, уласна, і адказ. (гл. укладанне)
Адказ на мой зварот на сайце Мінадукацыі, які быў дасланы яшчэ да стварэння нашай петыцыі.
Было бы странно, если бы ответили что-то другое.ТиЛи, все то же, что и в прессе от них. Программа одинаковая, набор в первую очередь по месту жительства, с пятого класса углубленное изучение предметов по желанию, в школах станет как в гимназиях...
"У нас і так усё выдатна, а будзе яшчэ лепей!"
.У Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь разгледжаны Ваш зварот ад 01.11.2017 па пытанні навучання ў гімназіі. Паведамляем наступнае.
У цяперашні час Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь сумесна з іншымі дзяржаўнымі органамі распрацоўваецца праект нарматыўнага прававога акта, у якім будзе вызначаны парадак прыёму асоб для атрымання базавай і сярэдняй адукацыі ў гімназіях, гімназіях-інтэрнатах і гімназіях-каледжах мастацтваў, магчымасць вывучэння ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі асобных вучэбных прадметаў на павышаным узроўні.
Звяртаем увагу, што ў 2018/2019 навучальным годзе, як і ў мінулыя гады, вучні сярэдніх школ і гімназій навучаюцца па адзіных вучэбных праграмах па ўсіх вучэбных прадметах. Колькасць вучэбных гадзін на вывучэнне вучэбных прадметаў устанаўліваецца ў адпаведнасці з тыпавым вучэбным планам агульнай сярэдняй адукацыі, які штогод зацвярджаецца Мiнiстэрствам адукацыi не пазней за 1 мая бягучага навучальнага года.
У гімназіях не будзе адбывацца скарачэнне гадзін на вывучэнне вучэбных прадметаў, а школы атрымаюць магчымасць адкрываць гімназічныя класы.
У сістэме агульнай сярэдняй адукацыі Рэспублікі Беларусь створаны неабходныя ўмовы для паўнавартаснага развіцця ўсіх навучэнцаў, ўключэння найбольш таленавітых з іх у інтэлектуальную і творчую дзейнасць. Захаваны сфарміраваныя за многія гады падыходы да арганізацыі работы па выяўленні і падтрымцы адораных дзяцей і моладзі.
У мэтах фарміравання цікавасці ў вучняў да вывучэння асобных вучэбных прадметаў і матываванага выбару профілю навучання, пачынаючы з V класа навучэнцам прапануецца сістэмнае вывучэнне таго ці іншага прадмета на факультатыўных занятках у адпаведнасці з іх запытамі. Гэта дазваляе больш поўна ўлічваць пазнавальныя інтарэсы, здольнасці вучняў пры арганізацыі адукацыйнага працэсу, рэалізоўваць прынцыпы дыферэнцыяцыі і індывідуалізацыі ў навучанні і выхаванні.
У адпаведнасці з Палажэннем аб парадку арганізацыі ўліку дзяцей, якія падлягаюць навучанню на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 8 лістапада 2006 года № 1493, у мэтах ажыццяўлення ўліку дзяцей, якія пражываюць у гарадах і пасёлках гарадскога тыпу, якія з'яўляюцца цэнтрамі раёнаў, гарадскімі, раённымі выканаўчымі камітэтамі і мясцовымі адміністрацыямі прымаюцца рашэнні аб замацаванні за асобнымі ўстановамі агульнай сярэдняй адукацыі (далей – УАСА), размешчаных на падведамасных ім тэрыторыях, жылых дамоў.
Пры прыёме асоб для атрымання агульнай сярэдняй адукацыі кіраўнік у першую чаргу абавязаны прыняць дзіця, якое пражывае па мікрараёне ўстановы адукацыі. Дзеці з іншых мікрараёнаў прымаюцца пры наяўнасці свабодных месцаў.
Такім чынам, рашэнні аб замацаванні мікрараёна за УАСА мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі прымаліся і раней.
Звяртаем Вашу ўвагу на тое, што ў адпаведнасці з пунктам 3 Палажэння аб Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 4 жніўня 2011 г. № 1049, у кампетэнцыю Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь не ўваходзіць рэгуляванне пытанняў аб замацаванні за асобнымі УАСА жылых дамоў.
У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 года ”Об обращениях граждан и юридических лиц“ Вы маеце права абскардзіць адказ Міністэрства адукацыі ў суд у парадку, які ўстаноўлены заканадаўствам.
Намеснік Міністра Р.С.Сідарэнка