Падзяліцца можна, але ў кожнага ж сітуацыя свая, таму не факт, што гэта хоць як будзе з вашым варыянтам перасякацца.Девочки,а поделитесь опытом учебы во 2-ю смену.У нас 3-й класс.Ходили ли дети в продленку и есть ли она вообще?д/з вечером или утром делать?как с внешкольной занятостью быть?Что-то я пока ничего не могу сообразить...
У нас 3-4 клас другая змена была. Мая ў падоўжанку не хадзіла, але мы жывем у пешай даступнасці ад школы. Спала да 9.00+, балдзела, потым за гадзіну рабіла ўрокі, абедала і ў школу. Школа з 14.00. З гурткоў былі толькі танцы. Зноў жа ў пешай даступнасці і ад школы і ад дома. Вечарам забіралі. Сама ў асноўным не хадзіла. Хіба самы пачатак верасня і канец траўня, калі вечарам светла. Калі танцы перасякаліся з 5-м урокам - урокі прапускалі.
Дзіцё стала рэзка самастойным. Нечакана.) Так што нават плюсы на той момант былі.
У старшай школе 2-ю змену не ўяўляю і ўяўляць не хачу. Гэта здзекаванне. Ну...для тых, хто хоць чымсцьі апроч школы займаецца. Калі толькі школа - то запраста.) Нават выдатна. Паспаць раніцай можна.