у ребенка не может быть личной позиции вступить в эти организации?
можа быць, безумоўна. Чаму не? ) Болей за тое, яна ў 99 % ёсць - уступіць. Ведаеце чаму?

Таму што прыходзіць цёця, якая кажа, што для акцябратаў, і толькі для іх, будуць ладзіцца канцэрты, спаборніцтвы і конкурсы; акцябраты, і толькі яны, добра вучацца, сябруюць і дапамагаюць старэйшым; ім падаруюць а-фі-гіцельныя значыкі; і ў першую чаргу туды будуць прымаць самых лепшых.

Пасля гэтага гучыць фраза: дзеці, хто хацеў бы быць акцябронкам, устаньце! і клас дружна ўстае.

Устае нават той, хто можа і не лепшы і не вельмі пранікся...але быць не як усе ў гэтым узросце - складана, амаль немагчыма, дый значык незалішні.

Таму, затрымаўшыся, мажліва, крыху, устае і ён.

Так было ў нашым класе. Дзіця распавядала.
если мой ребенок скажет, что он хочет в октябрята , я что, должна приложить все усилия, чтобы он перехотел? Не думаю, что это правильно. беседовать, объяснять конечно же будем, но нагнетать негатив на счет этих организаций однозначно не буду
Ну навошта негатыў, навошта "перахацеў"...Варта проста растлумачыць (я пра нашу сітуацыю), што цёця, мякка кажучы, гаворыць не зусім праўду. Туды прымаюць не лепшых - а тых, хто хоча. Бо абіраеш ТЫ, а не цябе. Што канцэрты ладзяць тыя, хто ўмее спяваць ці танчыць, а не тыя, у каго ёсць значык. Што прысутнічаюць на канцэртах УСЕ, а не акцябраты, бо гэта школа, а не лагер для тых, хто ўступіў. І ўвогуле, давай ты паглядзеш спачатку, якія насамрэч дружныя і выдатныя акцябраты, а потым, калі захочаш - уступіш.

Гэта - сумленна. І тады, калі праз пэўны час Вашае дзіця адчуе розніцу паміж акцябронкам і Нетакавым - хай уступае...))) Толькі не забудзьцеся яму значык купіць у той час, калі школьным акцябратам зорачкі выдаваць будуць. І прыгожы пажадана.
п.с. хаця гісторыю акцябратаў і іх назвы, якімі яны былі раней, і чый партрэт там быў у нашае дзяцінства, распавесці таксама варта...Толькі гэта няпроста (дзеці вяла "даганяюць", я са свайго досведу

) і доўга. Але карысна.
