J07, у акцябратах няма ніякіх момантаў наогул. Ні станоўчых ні адмоўных, у прынцыпе. Акрамя хлусні. То бок іх, акцябратаў пасля згоды бацькоў, сімвалічнай платы за значык як бы і не існуе. Разумееце? З таго, што давялося чуць, чытаць і сутыкацца асабіста, акцябраты - гэта прафанацыя ў сваім чыстым выглядзе. Паўтаруся, калі сам факт прафанацыі і таго, што ніводнае слова з таго, пра што як быццам распавядаюць, не адпаведае ў далейшым рэальнасці, Вас не бянтэжыць - уступайце.
Мяне, шчыра скажу, бянтэжыць. Я не хачу каб маё дзіця асабіста ў гэтым ўдзельнічала. Цалкам дастаткова ўжо таго, што яно гэта бачыць.
Сэнс акцябратаў я разумею выключна як "добрую" статыстыку і як падрыхтоўку для далейшых крокаў. Тых, хто не вельмі замарочваўся чалецтвам у акцябратах (а што? падумаеш... навошта адмаўленне дзеля адмаўлення? ну просяць уступіць - ну ўступім, чаго не зрабіць людзям прыемнае, усё адно на заўтра забыліся пра тое), угаворваць ужо на піянераў не давядзецца, ці будзе значна прасцей. А там і да БРСМ рукой падАць...Дый дзіця маральнымі прынцыпамі, атрымліваецца, не вельмі абцяжаранае будзе...Зручна...