Прапіска на мяжы не трэба.
Прапіска трэба ў РБ. І гэта мінус id карты, да якой афармляецца біяметрычны загран.
И все равно не поняла в чем преимущество за границей биопаспорта против старого привычного.
для турыста ніякіх. Апроч магчымасці мець 2 заграна. Калі вам гэта актуальна - можна рабіць новы пашпарт, калі не - лепей, прасцей і танней працягваць рабіць стары.
Наконт зручнасці вось пра сваё дзіцё кажу. Дзіцё 11 кл. Кожныя два тыдні РТ (трэба пашпарт), РЦЭ было (пашпарт), заяву на РЦЭ пісалі (пашпарт), заяву на ЦЭ пісалі (пашпарт), летам докі ў вуз падаваць (пашпарт) і г.д. А раптам мы на візу падаліся? І пашпарт у амбасадзе якой?
Таму зрабілі дзіцёнку новы пашпарт. Каб было 2 дакументы: адзін унутраны для вось гэтага вось усяго, другі - для ўяўнай амбасады. Але цяпер пачынаецца. Там дзе іншыя прыкладваюць копію звычайнага пашпарта, маёй трэба прыкласці копію пашпарта, пасведчання аб нараджэнні і даведкі з месца жыхарства да кучы.
Наша сістэма не гатовая да біяметрычных докаў. На адну ID карту трэба насіць з сабой чамадан дадатковых папер. Ну не глупства?
Але затое можна хутчэй мяжу прайсці ) калі туды, можа быць, калі-небудзь трапіш ))
Карацей, плюсы-мінусы)
ну і на РЦЭ ў малой цэлы натоўп прыбыў, каб разабрацца, што ж з гэтай ID картай рабіць і ці можна па ёй дзіцё на экз прапусціць) Як кажа мая малая, усе людзі як людзі, а я вечна, як белая авечка)