Калі?
Учора вярнуліся мы.) Мяжа (Дамачава) заняла 35 хвілін. Хаця нават яны зусім не адчуліся, таму што фактычна не давялося стаяць і чакаць увогуле. Самі працэдуры (агляд машыны, аддача пашпартаў, пад'ехаць, праехаць далей) занялі гэты час.
Я ў захапленні.) З такой мяжой можна ездзіць хоць штодня.
п.с. на запраўцы пад Брэстам перасякліся з кіроўцам, які ехаў праз Брэст (гэта Варшаўскі мост, так? я ўсё ніяк не пазапамінаю гэтых пераходаў), сказаў - завал, колькі машын на выезд. Дарэчы, на выезд і ў Дамачава чарга была. Нават большая, чым калі ехалі мы. Менавіта з беларускага боку.
А так, пераход Дамачава спадабаўся яшчэ і дарогай пасля яго па польскім баку. Песня проста, а не дарога. Да выезда на 19 трасу, маю на ўвазе. Пустая, роўненькая, без населеных пунктаў, з дрэвамі паабапал дарогі. Што туды, што назад задавальненне ад яе атрымалі. )