ну што, патэлефанавала у даведку 114. Пра квіткі з Берасця да Варшавы пацвердзіла, што бронь толькі за 15 дзён. Кепска.( Не факт, што за такі час квіткі яшчэ будуць.Дык чамусьці пры ўмове, што купляеш у Гродна, бронь за 30 сутак, а калі купляеш ў Менску, то за 2 тыдні.
Пра зніжкі "туды-назад" нічога не ведае, накіроўвае на нумар міжнароднай касы, дзе ўвесь час занята.)
Добра, браніраваць нельга. Можна ж купіць. А здаць у Мінску квіток па маршруце Берасце-Варшава, цікава, можна?
Дарэчы, я бачу на ticketbus.by квіткі толькі на рэйсы «Автобусный парк № 2» . Квіткі іншых перавозчыкаў там не купляюцца? А дзе?
Мама дарагая, як стамляе ў гэтым усім калупацца...