Мы называем такі велік без педаляў "бегунок". Купілі сыну самакат у 2 г. 6 мес., а бегунок - у 2 г. 9 мес. Малы навучыўся катацца за тыдзень і на тым, і на другім транспарце. Зараз малому 3 г.6 мес., яму больш падабаецца бегунок.
Самакат і бегунок адрозніваюцца тым, што на бегунку дзіцё сядзіць, адпаведна, менш стамляецца падчас даўгіх прагулак (мой сын у няпоўныя тры гады спакойна праязджаў на бегунку 8-10 км, а на самакаце максімум 5 км). Ад аднаго штуршка бегунок праязджае больш, чым самакат, траціцца менш сілаў. Бегунок больш устойлівы, чым самакат, ім прасцей кіраваць. Да таго ж цела і галава дзіцяці пры катанні на бегунку знаходзяцца на меншай вышыні, чым пры катанні на самакаце, адпаведна, падзенні менш траўматычныя. На бегунку можна развіць вялікую хуткасць (хутчэй, чым на самакаце).
Тармозяць на бегунку звычайна падэшвамі. У прынцыпе, існуюць мадэлі з ручным тормазам (у нас такая, але сын тормазам не карыстаецца, толькі падэшвамі. Дарэчы, пры катанні на бегунку варта абуваць дзецям кеды, бо боцікі са звычайнай падэшвай хутка сціраюцца.)
Бегунок варта набываць у Германіі. Наш бегунок купілі на Амазоне нямецкія сябры і перадалі ў Мінск са сваёй знаёмай. Купілі яго за 45 еўра - у Маскве ён жа каштуе 4500 расейскіх. Вось наш бегунок, у нас блакітны:
http://www.divial.ru/katalog/products/detskie-velosamokaty/detskij-velokat-kettler-speedy-pink
Глядзела кошт такога бегунка ў Польшчы - 230 злотых. У Беларусь, наколькі я ведаю, ніхто пакуль іх не возіць, а шкада, рэч цудоўная. На мой погляд, для дзетак 2-4 гадоў гэта найлепшы від транспарту.
Пакажу фотку, як выглядае катанне на бегунку ззаду: малы сядзіць на веліку і штурхаецца нагамі; амаль перабірае ножкамі, як павучок. Калі едзе з горкі, то ножкі падымае і трымае на вісу:
http://s40.radikal.ru/i088/1104/af/3482e358d620.jpg