Прывітанне, даўно нас не было, а тым часам ёсць навіны. Мы нарэшце атрымалі ключы ад кватэры! З лета пачынаем маштабны рамонт)))
Я такі з'ездзіла ў Вільню на дзень - і Ульянка нармальна гэта перажыла: шмат спала - 4 сны, агулам 6 гадзінаў, цэлы дзень нешта жавала, але з нармальнай ежы ела толькі суп з куркай, не плакала, не мамкала - цудоўнае дзіця. Я пару разоў сцэджвалася - і ўсё ок. Я двойчы ледзь не спазнілася на цягнік, але ўсё абышлося.
Цяпер не вельмі добрае. Учора былі ў артапеда Ур'ева, у 1,1 Уля не ходзіць. ён, ня гледзячы ў картку, па ёй расказаў пра кіслароднае галаданне падчас родаў, у 3 месяцы галоўку не трымала - не, у 6 не села - не, то і наша адставанне ў хадзьбе заканамернае, цягліцы незбалансаваныя, плоска-вальгусная ўстаноўка стапы. Даў комплекс практыкаванняў, сказаў, што мы гэта перарасцем. Але пойдзе яна яшчэ не хутка. Хаця акурат на днях зрабіла першыя тры самастойныя крокі)) З другога боку, муж таксама пайшоў толькі ў год і два месяцы.
З прыкормам праблемы нікуды не падзеліся. Яна есць толькі курку і супы, палачкі-печыва, гурок-яблык кавалачкамі, відавочна, ёй гэтага не стае, але іншую ежу (тваражкі, пюрэшкі, кашы, рыбу, гародніну) выплёўвае альбо адразу не бярэ ў рот - недахоп вітамінаў, калорый і паніжаны гемаглабін (105). За апошні месяц яна схуднела на паўкілаграма - цяпер важыць 8,8 кг. Раней я забівала, пасля імкнулася карміць пад ля-ля і нават пад мульцікі - ніякага выніку. Цяпер думаю, што трэба ісці да ўрачоў. Толькі куды? Хто параіць, як прывучыць дзіця да нармальнай ежы? Дыетолаг? Тэрапеўт? Псіхолаг? Гамеапат?
Што б вы рабілі на маім месцы?
Іра, віншую шчыра і зычу здзяйснення мараў, кахання і дабрабыту!