ku_palinka
Active member
scorpioshka, добра, што ўсё добра з дзеткай!!! Трымайся, хоць забыць такое страшна.
Леди_Н, я спускала вазочак таксама задам, але ён пад канец так тросся і разганяўся, што аднойчы мая Ульянка не вытрымала і расплакалася. Можа, ёй балюча штосьці там прыціснула падчас гэтай траскі. Цяпер я яе трымаю адной рукой, а другой скатваю вазочак. Дык гэта яго яшчэ больш трасе. Даб'ю яго хутка, але мужчынаў на дапамогу задзяўбешся чакаць
Мая таксама можа падоўгу паспаць, але толькі ноччу. ну і пару разоў было, што днём спала шмат. у нас заўтра адведкі, хай падзейнічае сіла форума і яна ня будзе капрызіць!
Дарэчы, падкажыце пару ідэй для святочнага стала, дзе будуць кармяшчыя мамы, ну там салацікі ці буцеры. А то ўжо каторы раз нагатую, а сама сяджу сабе ціха і аблізваюся.