Вось і скончылася наша зацяжное гадавассе)) Дзякуй усім за віншаванні! У суботу сабралі сваякоў, а ў нядзелю, калі былі запланаваныя шашлыкі, самі ведаеце што адбылося з надвор'ем - давялося рабіць кватэрнік на 15 чалавек. Прыкольна, як сабраліся 14 дарослых і глядзелі, як малюх наш падарункі разбірае. Ульянка перажыла шматлюдную кампанію больш чым цудоўна, нават паспала ўсяго 10 хвілін, каб чаго цікавага не прапусціць. Шашлык смажылі ў духоўцы - нічога так, хоць і без смаку дыму.
Але ў мяне засталося такое ўражанне, што я выкарыстоўваю ДН дачкі як падставу сабраць усіх знаёмых - гэта нібыта такі комплекс у мяне, што вось сяджу я ў дэкрэце, а там недзе жыццё мінае. А насамрэч мне адна сяброўка сказала, што і па-за дэкрэтам усе сядзяць па сваіх норках і гніюць. Прынамсі, у многіх так яно і ёсць.
А яшчэ я ўпусціла і разбіла аб'ектыў страшэнна дарагога фоціка нашых гасцей(((
Ну і калі ўжо да кучы пісаць пра ўсё, то мне цяпер больш за ўсё не стае мужа, каб проста пабыць разам ці куды з ім, толькі з ім схадзіць - ці ў тэатр, ці ў кіно, ці ў лазню. Неяк ні разу яшчэ Ульянку мы не пакідалі, каб вось так пабыць сам-насам. Ён дык гатовы мяне адну куды-небудзь адпускаць і быць з дзіцем, але так наша жыццё і праходзіць - то я здзіцём, то ён. І бабулі ёсць, але не прывучылі мы іх надоўга заставацца з Ульянкай... Тут ужо хутка і рамонт будзем рабіць - тады, можа, пачнем пакідаць, але рамонт - гэта не ў кавярню схадзіць...
А яшчэ мне так лянота пачынаць згортваць ГВ, прывучаць да гаршку...
па ходу, гэта не ў Ульянці, а ў мяне крызіс года))))