Прывітанне, дзяўчаты! Рэдка сюды заходжу, вось вырашыла адзначыцца.
Найперш усім хачу пажадаць здароўя, вось і Уля зноў засаплівіла, тэмпература, кашаль. Але мяне больш клапоціць іншае. Яна стала вельмі неспакойна спаць, мы набылі ёй новы ложак і сталі ўкладваць яе асобна, матывуючы гэта тым, што яна ўжо вырасла, што нам цяпер цесна спаць разам, кожны дарослы мае свой ложак, усе знаёмыя дзеткі таксама спяць у сваіх ложках і г.д. Гэта ўсё, канешне, пасля супольнага сну даецца нам вельмі няпроста, бо і раней яе ўкласці спаць было дужа складана, а цяпер яшчэ цяжэй. Такое адчуванне, што яна ніколі не стамляецца, гатова рабіць усё, каб не спаць, і кожнае ўкладванне - гэта бой. І кніжкі, і песенькі, і проста сама кладуся ў яе новы ложак, ляжым ціха. Ноччу ўсё адно апісяецца і перабіраецца да нас. Але і з намі ўжо не хоча, бо ёй цесна... Такое адчуванне, што яна не можа сабе знайсці месца. А тут яшчэ прастыла. Ужо другую ноч прачынаецца сярод ночы з пратэстам "Не-не-не", крычыць, уцякае, валяецца па падлозе, забегла ў істэрыцы ў гардэробную, там апісялася, ні пераапрануць, ні ўзяць на рукі не даецца, б'ецца, кусаецца - жэсць адным словам. Ці ёй сніцца нешта, ці яна баіцца апісяцца, прачынаецца, не разумее, што да чаго і пачынае істэрыць, ці гэтыя соплі вінаваты, ці то менавіта месца сабе не можа знайсці - не ведаю, як ёй дапамагчы. Ну, як на мой погляд, першы фактар яе неспакою - новы ложак, адсюль і прачынаецца, і пісяецца, і нервуецца. А соплі, гарачыня ў кватэры, цесната на ложку - гэта ўжо дадатковыя чыннікі, якія таксама не спрыяюць супакаенню.
Сама з сабой разважаю - цяпер, пакуль хварэе, можна даць крок назад, узяць яе ў свой ложак і пацясніцца (мы ёй сказалі, што яна будзе спаць з намі, бо ёй сопелькі трэба выціраць), аднак я разумею, што гэта не вырашэнне праблемы, а яе адцягванне - вось жа яе істэрыка адбылася ў тую ноч, калі яна спала з намі.
А яшчэ (Дарэчы, агромністы дзякуй Наташы lynxy за спасылкі цудоўныя на розныя кнігі, цікавыя матэрыялы і гульні)... А раптам яна проста так правярае межы дазволенага (даследуе бацькоўскія рэакцыі, як пішуць у кніжках)? Вось ўчыню істэрыку - бацькі мяне больш не будуць класці асобна і спаць прымушаць, калі ім заўгодна. Яна ж бачыць, што калі крычыць так вусцішна, то мы ўсё-ўсё гатовыя зрабіць, каб гэта скончылася. Натуральна, сярод ночы яна б для гэтага не прачыналася, але ўсё адно можа зразумець, што гэта дзейсны спосаб уздзеяння на нас... Пачынаю заблытвацца.
У сад мы так больш і не спрабавалі, нам прастудаў і без таго хапае, а вас пачытаю, дык мне страшна становіцца. Вось з садам у мяне не было такое рашучасці, як з адсяленнем у свой ложак і як у 1,9 са згортваннем ГВ