нда, няшмат нас тут засталося.
а ў мяне муж дэпрэсуе. работа ў яго новая, канешне, адаптацыя і г.д., аднак думаю, што прычына ў хуткіх пераменах ў сям'і, і гэта яго пужае. Так было і перад вяселлем, ён ледзь не адмовіўся жаніцца. але ж усё пасля было ок, проста баяўся вяселля. вельмі спадзяюся, што да родаў ён збярэцца з сіламі, таму што мне вельмі трэба падтрымка.
А яшчэ я разаслала запрашэнні на свята гнездавання (кшталту бэбішаўэра) 20 дзяўчатам, пакуль толькі 3 сказалі, што прыйдуць, а 6 ня змогуць(( Іншыя або ў інтэрнэт не заходзілі, або маўчаць. А я ўжо і меню склала, і конкурсы падрыхтавала. Але ж сама ведала, што палова ня зможа, усё ж вялікія выходныя на носе...
А вось правяду я гэтае сваё гнездаванне, і можна будзе нараджаць)))