Были в Строчицах в субботу, а в следующую субботу там, кстати, праздник...
3 верасня 2011 года з 13.00 да 21.30 на тэрыторыі
Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту адбудзецца фолк-фэст “
Камяніца”. Дадзенае мерапрыемства - сумесны праект Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту і ТАА «Новы альянс», які праводзіцца ўжо трэці год запар. У сёлетняй праграме прымуць удзел вядучыя сучасныя беларускія фолк-выканаўцы і гурты, у тым ліку этна-трыа "
Троіца", "Стары Ольса", "Ветах", "Госціца", "Хоха Бэнд", Аляксандра і Канстанцін.
Адмысловы госць – O’SKRYPKA (ВОПЛІ ВІДОПЛЯСОВА).
Да пачатку канцэртнай праграмы, якая пачнецца з 14.00, для наведвальнікаў будуць працаваць:
- гульнёва-забаўляльная пляцоўка з 11.00 да 13.00
- анімацыйная праграма з 12.30 да 14.30
Падчас фолк-фэста “
Камяніца” наведвальнікі пазнаёмяцца з творчасцю маладога беларускага жівапісца Анны Селівончык. Яе работы – гэта бясконцае апавяданне аб узаемаадносінах чалавека са светам, пра гармонію і радасць быцця ва ўсіх яго праявах. У 2009 годзе мастак знагароджана медалём "Талент і пакліканне" міжнароднага альянсу "Міратворац".
Упершыню аматарскія фолк-гурты змогуць выступіць на дадатковай музычнай пляцоўцы. Жадаючых прадэманстраваць сваё майстэрства, просім загадзя зарэгістравацца па тэл. (+375 29) 697-89-01, (8-017) 209-41-63.
УВАГА!
Для наведвальнікаў, якія прыдуць ў народных касцюмах, уваходны білет на фолк-фэст “
Камяніца” будзе
БЯСПЛАТНЫМ.
Усіх удзельнікаў фэста гасцінна чакае “Беларуская карчма” з вялікай калькасцю традыцыйных беларускіх страў і напояў.
Прадстаўнікі Беларускага Саюза майстроў народнай творчасці прапануюць эксклюзіўныя вырабы з саломкі, керамікі, лёну.
Шаноўныя наведвальнікі!
Калі ласка, паклапаціцеся аб абутку і вопратцы згодна пагодных умоў.
Пажадана мець пры сабе ліхтарык.
Аплаціць кошт уваходнага білета на фолк-фэст “Камяніца” можна загадзя па адрасу:
Мінскі р-н, в.Азярцо з 10.00 да 17.20 (каса музея, акрамя паняделка а аўторка)
Фолк-фэст “Камяніца” адбудзецца пры любым надвор’і !
Кошт уваходнага білета:
для дарослых, студэнтаў, навучэнцаў ССНУ –
10 000 руб., для школьнікаў –
5 000 руб.,
для дашкольнікаў –
бясплатна.
У кошт уваходзіць: наведванне экспазіцыі музея і ўдзел ва ўсіх мерапрыемствах фэста