Людзі, можа і абмяркоўвалася, але ў мяне проста не хапае ні мозгу, ні жадання, ні моцы зразумець...
У вас у садочках таксама ранішнікі толькі ў чэшках?! ))) Добра, я цярпела 2 гады, Бог з імі з астатнімі ранішнікамі. Але выпускны? У сукенках прыгожых і чэшках? Хлопчыкі ў касцюмах з гальштукамі ці "бабачкамі" і ў чэшках? Гэта проста па-за межамі майго разумення...
Пры чым матывацыя мне падабаецца:
1) дзеці ўпадуць. Ёпць! Старэйшая адхадзіла 4 гады ў іншы садочак - у жыцці ніхто не ўпаў.
2) гэта ў Вас прыгожыя туфелькі/басаножкі, а хтосьці ў ботах да калена прывядзе. Я фігею! То бок праз тое, што хтосьці ў ботах, астатнія мусяць быць у чэшках?
Я не супраць на заняткі музычныя ў чэшках. Але ранішнікі!!! Трызненне нейкае...
Кажуць: бярыце абшывайце. Зноў ёпць! 21 ст. на дварэ. І як ні шый, з чэшак туфелькаў не зробіш...І потым чым? Чым абшываць? Ну ладна мішурой на НГ. А тут?
Падлогі шкада? Дык дубінамі ўсялякімі дзеля сюжэту дубасяць па ёй толькі так, і нармальна. А тут басаножкі акуратныя пашкодзяць...
Прынцыповасць дурная нейкая...