Ты хочешь делить церковь геополитически,и не понимаешь,что не этот принцип действует.
Па-першае, я нічога не дзялю. Гэта дзе ў мяне такое?
Па-другое. Я гляджу, што народ у глыбіні сваёй веры неяк падзабыўся з якой мэтай і дзеля чаго першапачаткова нараджалася, стваралася і насаджалася рэлігія і царква. Ніяк не з прычына выратавання. Гэта нават тут, у гэтай тэме ад саміх удзельнікаў гучала. А цалкам з сабе з палітычных прычынаў і як механізм улады.
Так, безумоўна, з таго часу вады шмат уцякло, дый саму першапачатковую ідэю Хрыста ніхто не адмаўляе. Але, як бачна, вельмі многім тая ідэя палітыкі і ўлады спакою не дае. І царкву з задавальненнем прыцягваюць, і яна сама прыцягваецца да гэтага, геапалітычнага.
Гэта адмаўляецца табой? Катэгарычна?
Далей, не трэба мне пра аўтакефалію расказваць. Я цалкам сабе ў тэме. Маё пытанне не да просьбы мяне прасвяціць, неразумную, было, а з іншай мэтай зусім.
І ў тым ліку той, каб бачна было, што такія сайты, спасылкі на якія вышэй былі, разводзячы каляцаркоўную рыторыку, а насамрэч прасоўваючы далёкія ад яе ідэі, мяшаюць у кучу ўсё. У тым ліку ставячы знак роўна паміж гэтай самай аўтакефаліяй і расколам. Пры тым, што гэта рэчы розныя. Па азначэнні. Што не выключае факта непрызнаных аўтакефалій, безумоўна.
Зноў жа да геапалітыкі. Мой адказ пра Рым неяк не пачуйся, падобна.
І я паўтару сваё пытанне. Панастойваю. Ну і павучуся як можна пры жаданні "мужчына пайшоў у краму" чытаць як "жанчына вярталася з лазні".
Гэта як належыць разумець?:
Возможно поэтому, в последние годы фактор значимости общерусского единства в нашей Церкви заметно отошёл на второй план по сравнению с приоритетом московского администрирования. В результате православное русское население (не по своей воле оказавшееся на территории ближнего зарубежья) оказалось под омофором иерархов из национальных Церквей, благополучие которых в свою очередь – зависит от «самастийных» и «незалежных» национальных элит, аппетиты которых распространяются не только на подвластные им территории и население, но и на ставшие теперь полезными для них церковно-религиозные структуры.
Распавядзі мне, неразумнай, што значыць гэтае ОБЩЕРУССКОЕ адзінства ў размове пра краіны былога саўка? Гэта пра што? Пра ідэю любві і выратавання можа? Што значыць гэтае "апетыты нацыянальных эліт"? Пра царкоўнаславянскую? не, пра яе таксама, я ж не спрачаюся, бо рускіх жа за мяжой пакрыўдзілі.
На кой, прабач, ГЭТА апраўдваць? Расказваючы МНЕ, што і як я думаю і хачу?
А потым яшчэ дакараць, што я, маўляў, не з табой, размаўляю, а з гэтым чэлам?
Ды мне ён нафіг здаўся. А вось тое, што ТЫ прымудраешся гэтае штосьці няўдалай фармулёўкай апраўдаць і нешта па-за радкамі вышукаць, рэальна чапляе. Прабач.
Махровы шаванізм навідавоку. Пад прыгожай шыльдай праваслаўя. Дый само праваслаўе ў яго радыкальна-экстрэмісцкім варыянце там.
НАФІГ І ГЭТА апраўдваць?
Ну прамаўчы ты ў адказ ужо, калі асуджаць некамільфо. Але не трэба даказваць, калі ласачка, што я дурніца, не так гляджу, не так чытаю, бо эмацыйная занадта, і за нейкі там падзел выступаю.
Ты маеш рацыю, Рым нікога не бянтэжыць, бо якраз у ніякую геапалітыку не сунецца, а Масква вось у ТАКІМ выглядзе - вельмі нават. Асабліва калі нават уцямныя людзі там выключна перайманні пра царкоўнаславянскую, якая ўзвысіцца дапамагае, бачаць.
Прабач, клск, за тон, калі што. І за мажліва жорсткую падачу. Я не хачу сварыцца і крыўдзіць.
Але і выказаць такі маю патрэбу. Бо не разумею гэтага маніякальнага жадання апраўдаць нават такое самае паскуднае, што ёсць у КАЛЯправаслаўных колах.