Хотя могу предположить, что скорее всего вы будете говорить о нюансах политических.
Па шчырасці ўжо зусім перадумала была адказваць. Бо калі вам загадзя вядома, пра што я буду гаварыць, сэнс?
Але пару словаў скажу і пару спасылак дам. На выпадак, калі вы насамрэч розніцы не адчуваеце, і калі вам гэта насамрэч цікава.
Пра палітыку. Такі не без яе, так. З той простай прычыны, што рэлігія - гэта палітыка і ёсць.
І вы часткова маеце рацыю, калі кажаце, што цэрквы збольшага ўсяго толькі пашырэннем сферы і тэрыторыі сваёго ўплыву і займаюцца. Адзінае, чаго я не зразумела ў вашых словах, а прычым тут Польшча? Калі каталіцкі рэлігійны цэнтр у Рыме і назначэнні ідуць адтуль?
Але вяртаючыся да цэркваў. Палітыка там - ключавое. Астататняе - ужо другаснае. Хаця хрысціяне вам тут дружна зараз пачнуць расказваць пра адваротнае.
На гэтым з палітыкай, як такой, амаль усё.
Далей ідуць іншыя нюансы. Гістарычныя, рэлігійныя, рэгыянальныя, дый проста колькасныя.
Пра назначэнні. Дзеля даведкі:
Дыпламатычныя адносіны паміж Апостальскай Сталіцай і Рэспублікай Беларусь былі ўсталяваны 11 лістапада 1992 года.
Кананічна Апостальская нунцыятура была заснавана булай Папы Яна Паўла ІІ Qvantam tandem ад вышэйназванай даты.
Першым Апостальскім нунцыем у Беларусі быў Яго Эксцэленцыя арцыбіскуп Габрыэль Монтальво, калумбіец па нацыянальнасці...
Наступным нунцыем стаў Яго Эксцэленцыя арцыбіскуп Агосціно Маркетто, італьянец.
Трэцім нунцыем у Беларусі стаў Яго Эксцэленцыя арцыбіскуп Дамінік Грушоўскі, славак. Сваю місію ён распачаў 15 красавіка 1996 года.
Ад 22 лістапада 2001 года Апостальскім нунцыем з'яўляўся Яго Эксцэленцыя арцыбіскуп Іван Юркавіч. (славен)
15 верасня 2004 года Святы Айцец прызначыў Апостальскім нунцыем у Беларусі вялебнага монсіньёра Марціна Відавіча.(харват)
15 ліпеня 2011 г. Яго Святасць Бэнэдыкт XVI прызначыў Апостальскім Нунцыем у Беларусі Яго Эксцэленцыю арцыбіскупа Клаўдыё Гуджэроцці.
http://catholic.by/2/world/nunciatura/history.html
Думаю, пра назначэнні з Масквы ў гэтым сэнсе ўсё ясна.
Далей. Не будзем забывацца, што каталіцкі свет першапачаткова мае адзіны цэнтр. І з прычыны гэтага заўжды быў
наднацыянальным. Так, там была і ёсць латынь, як нейкі базіс. Але ў астатнім царква там заўжды разварочвалася да таго народа, да якога прыйшла. Без навязвання сваіх уласных нацыянальных каштоўнасцяў. Тым больш не абвяшчала іх адзіна правільнымі і адзіна мажлівымі.
РПЦ ж пры ўсім тым, што ёсць толькі адным з 14 цэнтраў праваслаўя, яўна прэтэндуе на ролю трэцяга рыма, насаджаючы і прапагандуючы свае так званыя агульнарускія каштоўнасці, як адзіна мажлівыя для тых, хто трапляе ў поле яе ўплыву.
Таму першае, што робіць РКЦ - перакладае тэксты на нацыянальныя мовы, вядзе службы на іх і г.д.
А асноўнае для РПЦ - царкоўнаславянская мова і не дай божа ад гэтай агульнарускай каштоўнасці ў бок нацыянальнага сыйсці. Гэта крамола і замах на аўтакефалію, думкі аб якой самі па сабе - грэх і блюзнерства.
Вось яшчэ пра гэта:
http://semeistvo.by/forum/showpost.php?p=8415944&postcount=2039. Там пра асаблівасці стаўлення да нацыянальнага складніка было. І спасылка на досыць цікавы артыкул. Абмяркоўвалася ўжо падобнае ў гэтай тэме проста.
Ну і будзьма шчырымі. Дзе Рым, а дзе Масква?
Дый колькасць каталікоў у нас на парадак меншая, чым так званых прыхільнікаў праваслаўя імя РПЦ. Так што...так. Можна да прызначэнняў з Рыма ставіцца спакойна. Яны нам нічым не пагражаюць. І ўладу не дэманструюць. Бо робяцца аднолькавым чынам абсалютна паўсюль. А не ў сваім найбліжэйшым і найзручнейшым атачэнні пад лозунгам агульнарускіх і адзінаправільных каштоўнасцяў.