Судя по выводам,что ты сделала из того разговора
Я пра свае высновы з той размовы не сказала ні слова. Напісала толькі пра тео, што пачула ў дачыненні да царкоўнаславянскай мовы.
Пачула, што гэта важны і ледзь не сістэмастваральны момант, які проста так па жаданні кагосьці там не мяняецца. Таму гэта не супраць нацыянальнага тыя малаўцямныя аўтары на малаўцямным сайце пісалі, а проста іх лёс царкоўнаславянскай хваляваў.
На згаданых мной старонках гэта чорным па белым чытаецца.
Калі я не так зразумела, гатовая выслухаць, што не так.
Далей. Учора ты напісала, што вядзенне службаў на нацыянальнай мове не адбываецца таму толькі, што сам народ ёй не гаворыць. Ок, хай так. У Беларусі. А Расіі гэта таксама тычыцца? Ці там гэты прынцып не працуе? Чаму ж там службы па-руску не вядуцца?
не дано нам выйти на другой уровень понимания
Я так не думаю.
Мажліва, памыляюся, але я са свайго боку, як мінімум, спрабую тлумачыць, што і як разумею. Сваімі словамі. І зараз дарэчы па тэме ўчорашняй яшчэ раз папсрабую, бо, мажліва, была не зусім дакладнай, адсюль і ўяўныя супярэчнасці бачацца.
Ты ж размясціла шэраг цытат з каментаром "так што так" і ўсё.
Растлумач, клск, дзе нестыкоўкі ў мяне.
Я цалкам сабе здольная чуць і разумець.
Яшчэ раз пра розніцу.
Дык вось палітыка РКЦ - нацыянальнага самавызначэння перадусім,
Тут, бадай, не зусім слушна і карэктна я напісала.
Насамрэч, нацыянальнае вызначэнне, як такое, нікога там не кранае. Ці мала кранае. РКЦ збольшага ўсё адно, хто ты і дзе, хоць арабскі негр, які гаворыць па-кітайску. Яе задача збольшага - наблізіцца да рэальных людзей, у тым ліку гаварыць мовай гэтых людзей. І тут яны сыходзяць з простага прынцыпа - у Польшчы - па-польску, у Нямеччыне - па-нямецку, у Расіі - па-руску і г.д.
У Беларусі атрымліваецца - па-беларуску, ну і па-польску месцамі таксама, так. Бо ёсць, сапраўды, палякі тут.
Зараз, калі параўноўваць уплыў РПЦ і РКЦ.
РКЦ, як любая царква імкнецца пашыраць свой уплыў, прапануючы/навязваючы свае ідэі = хрысціянскія каштоўнасці. Запісвае ў свае шэрагі чарговых прыхільнікаў, ставіць птушачку ў адпаведным радочку і мае з гэтага нейкія там бонусы.
РПЦ робіць тое самае. Але. Паўтаруся. Розніца паміж каталіцкім цэнтрам і праваслаўнымі першапачаткова вялікая. Бо каталіцкі не насіў нацыянальнай афарбоўкі. А праваслаўныя цэнтры ўжо на старце фармаваліся як нацыянальна-культурніцкія цэнтры. Таму іх некалькі, а не адзін. І паступова, з цягам паўставання нацыянальных дзяржаў, колькасць цэнтраў усё павялічвалася. Бо кожная дзяржава імкнулася атрымаць у свае непасрэдныя рукі такі важны і зручны інструмент, як рэлігія. А не падпарадкоўвацца нацыянальна-культурніцкім ідэям суседзяў.
Таму ствараліся аўтакефаліі, таму дзяржавы іх дамагаліся.
Такім чынам. У параўнанні з каталіцтвам у выпадку з РПЦ плюс да усяго аднолькавага мы маем нацыянальна-культурніцкі ўплыў іншай краіны, іншаа народа, іншай нацыі.
У гэтым глабальная розніца. Нават калі адкінуць усе астатнія чыста палітычная, геаграфічныя і гістарычныя моманты.
Адмаўляць гэта глупа, ІМХО. Гэта дадзенасць. І гэта не я прыдумала.
Спадзяюся, я паясніла. І супярэчнасцяў не засталося, не? Ці па-ранейшаму ёсць?
А ўвогуле, у астатнім, усе цэрквы аднолькавыя збольшага, так. І чым большая і вызначаная ў іх аерархія - тым палітыкі там болей.
Мы неяк разгаварыліся пра гэта. Дык мая мама звярнула ўвагу на адзін цікавы момант. Самыя развітыя на сёння краіны - пратэстанцкія.)))) Можа ў гэтым штосьці ёсць?
п.с. млін...зноў прасціна атрымалася....Ніяк у мяне каротка не выходзіць. ((((