Igra, у "позу", тым больш пакрыўджанай і абражанай, станавіцца не буду. ) Непрадуктыўна. Дый крыўды няма і абразы не бачу.)
Я не супраць ацэнак, калі ўжо так. Асабіста мяне яны мала кранаюць, калі яны не пра мяне, у сэнсе не адпавядаюць, на мой погляд, рэчаіснасці. А калі яны - праўда, дык чаго чапляцца і крыўдзіцца? На праўду не крыўдзяцца (с).
Пра маю статыку тут - збольшага твая праўда, можна яшчэ стабільнасцю меркавання назваць. І па шчырасці, не заўважыла, каб хтосьці ў гэтай тэме дэманстраваў іншае...
Я супраць выбарчай іх, ацэнак, раздачы. Калі меркаванне пра інтэрв'ю не хочацца выказваць ( маеце права, безумоўна), а ацэнкі, ці я б сказала напрасліну нават, на журналістаў выказаць - не пытанне....
Неяк так...Але гэта ўжо да "маральнага тлумачэння феноменаў"...
Цытаваць у пацверджанне словаў не буду...тэму ўсе чыталі...
п.с.: нейтралітэт (умоўна) тут - гэта
1) неўспрыманне звычайных пытанняў, разважанняў і проста меркаванняў у якасці замаху на асабістыя межы, на асабістыя пачуцці і каштоўнасці, роўна як і ў якасці закліку да адказу як на вышэйшым судзе за ўвесь свет. Нават калі вельмі хочацца гэта менавіта так ўспрымаць...
2) НЕпераходы з тэмы гаворкі на асобы
3) і як варыянт, так - НЕадказы на звароты, калі ёсць рызыка адыходу ад пп.1, 2.
Гэта не рэкамендацыі, а прапановы, якія тычацца абодвух бакоў, безумоўна...Але як паступаць - кожны вырашае сам.
п.с.2 : калі цябе насамрэч цікавіць мая адукацыя, я гатовая адказаць. Я не чураюся гэтага пытання. Я проста не бачу непасрэднай сувязі яго з тэмай гаворкі, гэта раз, не лічу гэта паказчыкам чаго б не было, два, і трэцяе, не ўпэўненая, што гэтым немагчыма будзе пры нагодзе
жонглировать и прикладывать всем и вся.
Выключна таму стараюся асабістую інфармацыю пра сябе, тым больш, паўтаруся, не датычную тэмы гаворкі, на форуме не распаўсюджваць.
У мяне іх дзве: Беларуская Дзяржаўная Акадэмія музыкі і Бел. Дзярж. Эканамічны Універсітэт. Спадзяюся, нумары дыпломаў не спатрэбяцца. Дыпломы чырвоныя.
Засталося штосьці, пра што я ўмаўчала ці не адказала?
)))