Христианство и церковь.Архив

Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.

Mahima

переименовалась:)
Тогда и общение в инете - формализм. Ну правда, человека не видишь, не слышишь, в глаза не смотришь, только тыц-тыц-тыц.
в каком-то смысле да:) суррогат реального общения.
Для духовных дел суррогаты, ИМХО, не слишком хороши...
 

k_ja_ra

Well-known member
:)
размову пра клумбы нагадала.:))))))))))))
Такі так. І клумбы і вайфай - гэта проста выдатна.))))



*шэптам* проста я вось ужо даўно думаю...іх бы энергію ды ў разумнае рэчышча..
Ды хоць бы і беларускай вучыць замест царкоўнаславянскай. Раз ужо ўсё адно і тое і тое незразумелае і далёкае.
Уяўляеце эфект пры 70% праваслаўных у краіне? :))
 

Atex

Active member
Кьяра, а ў касцеле чырвоным службы на беларускай мове ідуць.
У другіх касцелах таксама? хто-небудзь ведае?
 

juniko

self-made woman
Такі так. І клумбы і вайфай - гэта проста выдатна.))))
Клумбы и субботники - отстой. Вайфай - сам по себе - вещь полезная, но не всегда и не везде.
Я представила себе какую-нибудь пасхальную службу и куча рук молящихся с мобильниками, которые снимают и тут же твиттают фото.
 

Mahima

переименовалась:)
Зато рядом с костелом можно будет пользоваться вай-фаем. Вряд ли он запаролен:)))
 

juniko

self-made woman
что-то понеслось "то ли он - украл, то ли у него украли" :)

Если я правильно помню говорилось про то, что в одной (единственной) православной церкви сделали вай-фай для прихожан.
В костелах интернета нет.
ПРо язык - чаще всего висит расписание и службы ведутся на нескольких языках - белорусский, польский.
 

Skimen

Active member
Молитвы скачивать...прямо в процессе службы...
Мне это странно.
Ведь Кьяра дала выше ссылку для чего Wi-Fi http://semeistvo.by/forum/showpost.php?p=8404611&postcount=1820
""Наличие точки доступа Wi-Fi предоставляет возможность оперативного решения важных вопросов и принятия участия в рабочем процессе, находясь вне пределов офиса или дома", — сказано в объявлении, размещенном при входе на территорию."

Ведь речь вообще не о службе в храме, четко ведь сказано для чего, зачем что-то додумывать.
Есть наверняка воскресная школа, может сестричество, молодежное братство, может какое-то строительство, социальная работа и т.п.
 

Igra

БЫТИЕ
Ды хоць бы і беларускай вучыць замест царкоўнаславянскай.
Бяры каталіцкія:)Ды маліся у Славу Божаю.

Асноўныя малітвы на працягу дня



Знак Святога Крыжа

У імя Айца і Сына, і Духа Святога. Амэн.


Праслаўленне Найсвяцейшай Тройцы

Хвала Айцу і Сыну, і Духу Святому. Як была спрадвеку, цяпер і заўсёды,
і на векі вечныя. Амэн.


Малітва Панская

Ойча наш, каторы ёсць у небе, свяціся iмя Тваё, прыйдзi Валадарства Тваё, будзь воля Твая як у небе, так i на зямлi.

Хлеба нашага штодзённага дай нам сёння, і адпусцi нам правіны нашы, як i мы адпускаем вiнаватым нашым, і не ўводзь нас у спакусу, але збаў нас ад злога. Амэн.


Анёльскае прывітанне

Вітай, Марыя, поўная ласкі, Пан з Табою, благаслаўлёная Ты між жанчынамі і благаслаўлёны плод улоння Твайго, Езус.

Святая Марыя, Маці Божая, маліся за нас, грэшных, цяпер і ў хвіліну смерці нашай. Амэн.


Апостальскі сімвал веры

Веру ў Бога, Айца ўсемагутнага, Стварыцеля неба і зямлі, і ў Езуса Хрыста, Сына Яго адзінага, Пана нашага, які быў зачаты ад Духа Святога, нарадзіўся з Дзевы Марыі, замучаны пры Понцкім Пілаце, укрыжаваны, памёр і быў пахаваны; зышоў да адхлані, на трэці дзень уваскрос з памерлых, узышоў на неба, сядзіць праваруч Бога Айца ўсемагутнага, адтуль прыйдзе судзіць жывых і памерлых.

Веру ў Духа Святога, святы Касцёл каталіцкі, еднасць святых, адпушчэнне грахоў, уваскрашэнне цела, жыццё вечнае. Амэн.


Анёл Панскі

Тройчы на працягу дня – раніцай, апоўдні і вечарам – звычайна ў касцёлах б’юць званы, заклікаючы вернікаў да праслаўлення Бога ў таямніцы ўцелаўлення, да ўшанавання Найсвяцейшай Панны Марыі словамі гэтай малітвы, якая чытаецца стоячы.

Анёл Панскі звеставаў Панне Марыі,
і зачала ад Духа Святога.
Вітай, Марыя...

Вось я, слуга Панская,
няхай мне станецца паводле Твайго слова.
Вітай, Марыя...

А Слова сталася целам
і пасялілася між намі.
Вітай, Марыя...

С.: Маліся за нас, Святая Багародзіца,
Н.: Каб сталіся мы годнымі абяцанняў Хрыстовых.

Молімся:
Божа, просім Цябе, улі ў нашыя сэрцы Тваю ласку, каб мы, пазнаўшы праз анёльскае звеставанне ўцелаўленне Хрыста, Твайго Сына, праз муку Яго і крыж былі даведзеныя да хвалы ўваскрашэння. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.

Калі Анёл Панскі ахвяруецца за памерлых, тады дадаецца:

Вечны адпачынак дай ім, Пане,
а святло вечнае няхай ім свеціць.
Няхай адпачываюць у супакоі.
Амэн.

У Велікодны перыяд замест малітвы Анёл Панскі чытаецца малітва Уладарка неба:

Уладарка неба, усцешся, аллелюя.
Бо той, каго пад сэрцам насіла, аллелюя,
Уваскрос Ён, як прадказваў, аллелюя.
Богу за нас маліся, аллелюя.

С.: Весяліся і радуйся, Панна Марыя, аллелюя,
Н.: Бо ўваскрос Пан праўдзіва, аллелюя.

Молімся:
Божа, Ты праз уваскрасенне Твайго Сына, Пана нашага Езуса Хрыста, напоўніў свет радасцю, учыні, просім, каб праз заступніцтва Яго Маці, Панны Марыі, мы атрымалі радасць вечнага жыцця. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.


Акт веры

Веру ў Цябе, Божа вечны,
У Тройцы адзіны, спрадвечны.
Веру ў тое, што аб’явіў Ты, Божа,
Тваё слова памыляцца не можа.


Акт надзеі

Давяраю, бо Ты верны,
Усемагутны і міласэрны.
Дай грахоў мне адпушчэнне,
Ласку й вечнае збаўленне.


Акт любові

Божа, хоць Цябе не разумею,
Ды найбольш любіць умею,
За ўсё, што створана Табою,
Тваёй бязмежнай дабрынёю.
Шкадую за злосць маю,
Бо цаню любоў Тваю.
Май літасць да грэшнага мяне.
Бліжнім прабачаю дзеля Цябе.


Штодзённае ахвяраванне

Божае Сэрца Езуса, ахвярую Табе праз Беззаганнае Сэрца Марыі ўсе малітвы, справы, працу і крыж сённяшняга дня як перапрашэнне за грахі мае. Далучаю іх да ўсіх тых інтэнцый, з якімі Ты за нас ахвяраваўся на Крыжы і пастаянна ахвяруеш сябе на алтары. Ахвярую Табе іх за святы Касцёл, за Айца Святога і ў інтэнцыях сённяшняга дня, а таксама ў інтэнцыях нашай парафіі, сям’і, святароў і маіх родных – жывых і памерлых. Прагну таксама атрымаць усе магчымыя адпусты і ахвярую іх за душы ў чыстцы. Амэн.


Малітва перад ежай

Благаславі, Пане Божа, нас і гэтыя дары, якія будзем спажываць з Тваёй святой дабрыні і міласэрнасці, і навучы нас дзяліцца хлебам і радасцю з тымі, хто іх не мае. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.


Малітва пасля ежы

Дзякуем Табе, Пане Божа, за гэтыя дары, якія з Тваёй святой дабрыні і міласэрнасці мы спажывалі. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.


Малітва да Анёла Ахоўніка

Анёле Божы, дружа мой,
Ты заўсёды будзь са мной.
Рана, ўвечар і ўначы
Будзь ласкаў мне памагчы
Змагаць духа злога,
Верна служыць Богу.
Душу, цела сцеражы,
Да жыцця вечнага давядзі. Амэн.


Ранішняя малітва

Пане і Божа мой, у глыбокай пакоры станаўлюся перад Табою на калені і аддаю Табе паклон, пашану і хвалу. Будзь праслаўлёна Найсвяцейшая Тройца! Божа Ойча, які мяне стварыў, Божа Сыне, які мяне адкупіў, Божа Духу Святы, які мяне асвяціў! Усемагутны вечны Божа, шчыра дзякую Табе за тое, што Ты мяне ў гэтую ноч ласкава аберагаў і захаваў ад раптоўнай смерці. Ахвярую Табе, о Божа, усе думкі, словы і ўчынкі мае, каб яны паслужылі яшчэ большай хвале Тваёй. Прымі мяне і ўсіх маіх родных, сяброў і дабрадзеяў пад сваю святую апеку і ўчыні, каб тут, на зямлі, мы верна Табе служылі, а пасля смерці дасягнулі шчасця вечнага. Амэн.


Вячэрняя малітва

Усемагутны вечны Божа, дзякую Табе за ўсе ласкі і дабрадзейнасці сённяшняга дня; за радасць і смутак, за дасягненні і няўдачы. Прымі ўсё на хвалу Тваю. Хачу таксама перапрасіць Цябе за ўсе мае сённяшнія правіны.

Зрабі кароткі рахунак сумлення, прыгадай, што нядобрае ўчыніў, сказаў альбо падумаў на працягу дня. Якія абавязкі занядбаў? Ці быў ты сёння лепшы, чым учора? За добрае падзякуй Богу, за грахі – перапрасі.

Божа, Ойча найлепшы, шкадую і перажываю ўсім сваім сэрцам, што Цябе – Найвышэйшае Дабро – грахамі абразіў і засмуціў. Адчуваю сорам і агіду да ўсіх сваіх грахоў і цвёрда пастанаўляю выправіцца з дапамогаю Тваёй ласкі, аб якой пакорна прашу Цябе. Божа, будзь літасцівы да мяне, грэшнага!

О мой Езу, будзь для мяне не Суддзёю, але Збаўцам!

Цяпер, о Божа, вазьмі мяне ў сваю святую апеку. Захавай мяне ад усялякага няшчасця і небяспекі, а таксама захавай маіх родных і ўсіх, за каго я павінен маліцца. Праз заслугі мукі, смерці і ўваскрасення Твайго Сына, Пана нашага Езуса Хрыста захавай нас у гэтую ноч ад раптоўнай і неспадзяванай смерці. Спашлі нам Анёла Ахоўніка, каб ён аберагаў нас ад подступаў сатаны. Дай нам спакойны і моцны сон, каб заўтра абудзіліся здаровымі для працы на хвалу і пашану імя Твайго. Просім Цябе праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.

Езу, Марыя, святы Юзэфе, вам аддаю сэрца і душу маю.
Езу, Марыя, святы Юзэфе, будзьце са мною пры кананні.
Езу, Марыя, святы Юзэфе, няхай пры вас у спакоі аддам духа майго. Амэн.

Кладучыся спаць, зрабі знак крыжа асвячанай вадой і скажы:

Езу Хрыстэ, у імя Тваё спаць кладуся,
з душою і целам у апеку Табе аддаюся. Амэн.

Ойча наш... Вітай, Марыя... Веру
ў Бога... Анёл Панскі...
 

k_ja_ra

Well-known member
ну...амаль.:)

Проста разумееш...ну...так, калі пафантазіраваць...праваслаўе і БПЦ маглі ж бы своеасаблівым рухавіком зрабіцца. Несці апроч ідэі любві і ідэю народа яшчэ. Не словамі і прыдумваннем чагосьці звыш Пісанняў, а праз мову.
І высілкаў нейкіх дадатковых не патрэбна.
Ну праўда, царкоўнаславянская ж - дастаткова своеасаблівая мова. З налёту наскоку не ўедзеш. Гэта не штодзённая руская. І раз ужо даводзіцца людзям ўнікаць, слухаць, намагацца разумець, хай бы гэта беларуская была (я фантазірую, памятаем).
Такім чынам бы і прэстыж і распаўсюд бы мовы павялічвалі. І народ бы "еў". Царкоўнаславянскую ж "есць"? А мова, як вядома, гэта не толькі мова, гэта светапогляд, гэта адметная ментальнасць, гэта база нацыі.
Які б крок тады быў, а? Для і дзеля свайго народа. Раз уж улада з гэтым не спраўляецца...

А сёння што? Што падсвядома прапагандуе БПЦ? Не задумваліся?
Я вось нават па тэмцы гэтай назіраю. Тут пра Беларусь, як такую, НІ РАЗУ гаворкі не было.
Усё Расія абмяркоўваецца. Русь, як варыянт. Ну ок, хай нават была яна такая калісьці. Але сёння? Хіба варта нам нам увесь час туды глядзець?
Пры чым гэта так усё, як пра нас, як пра нашае ўласнае, гучыць. Пра расійскае, але як нашае.
Артыкулы, лекцыі, экскурсы ў расійскае мінулае...
А нашае дзе? Хоць у чым-небудзь, дзе яно?

І яшчэ момант...Дапускаю, што супадзенне...Але абсалютная большасць тутэйшых форумскіх праваслаўных - з Расіі.) Ці прыехалі, ці родам, ці раней жылі.
Проста тэндэнцыя навідавоку.)))
То бок...праваслаўе - як нейкі мосцік, нейкае ўвасабленне Расіі тут, у нас, у Беларусі. Прычым такое абсалютна празрыстае і нават не адмаўляецца яно...

Ну дый ладна...
 

Igra

БЫТИЕ
Проста разумееш...ну...так, калі пафантазіраваць...праваслаўе і БПЦ маглі ж бы своеасаблівым рухавіком зрабіцца. Несці апроч ідэі любві і ідэю народа яшчэ. Не словамі і прыдумваннем чагосьці звыш Пісанняў, а праз мову.
Разумею)І падтрымліваю)Мне у каталікаў падабаецца тое,што у кожнай краіне службы вядуцца на мове той краіны.Да традыцыйнай літургічнай латыні я таксама стаўлюся з разуменнем.З меньшым разуменнем стаўлюся да служб на польскай у Беларусі,але ж калі ёсць патрэба,то і хай.

Проста тэндэнцыя навідавоку.)))
Зусім не:)Гэта ты штосці свае захацела пабачыць:) Да таго ж я,прыкладам,пазнаёмілася з праваслаўем бліжэй менавіта тут,так атрымалася.
 

Zoryana

Well-known member
абсалютная большасць тутэйшых форумскіх праваслаўных - з Расіі.) Ці прыехалі, ці родам, ці раней жылі.
Большинство - это сколько же таких? Мне такая "статистика" очень надуманной кажется. Я не думаю, что православие в Беларуси исключительно на приезжих зиждется:)))
Лично знакома с православными евреями, родившимися и всю жизнь живущими в Минске. Возможно именно поэтому мне мысль о форумной "православной экспансии" представляется нелепой.
 

k_ja_ra

Well-known member
Да таго ж я,прыкладам,пазнаёмілася з праваслаўем бліжэй менавіта тут,так атрымалася.
Дык я якраз пра гэта і кажу, па-мойму.)
Тут у ім, мажліва, патрэба нават большая, чым была ў Расіі.) Бо пры ўсім пры тым, што ўся Беларусь - па сутнасці тая ж Расія, і беларусы - тыя ж расейцы, толькі са знакам якасці, у праваслаўі гэтая расійскасць выяўляецца максімальна. Там увогуле, як дома.)))) Таму, мажліва (не толькі, але ў тым ліку), туды і цягне.

З меньшым разуменнем стаўлюся да служб на польскай у Беларусі
Як па мне, дык яны звязаныя з тым, што калі не ўсе, то абсалютная большасць ксяндзоў - самі палякі. Ім, мажліва, так лягчэй ці прыемней, ці проста з традыцыяй звязана. Калі бел. землі пад Польшчай былі. Дый на захадзе і насамрэч палякаў хапае і ёсць тыя, хто польскую ведае не горш за беларускую.
Хаця як па мне...то я таксама не вельмі польскія службы ў Беларусі разумею.
Хаця дапускаю, што беларускія службы ў Польшчы на той жа Беласточчыне таксама вядуцца.


Я не думаю, что православие в Беларуси исключительно на приезжих зиждется...
...мне мысль о форумной "православной экспансии" представляется нелепой.
Zoryana, ну...раіць вам перачытаць нават не буду. А то пачнецца: парады, ды як вы смееце, і ўвогуле я не разумею, тое-сёе...
Скажу толькі, што сутнасць мной сказанага вы мала злавілі.
Але не вельмі і хацелася.) Мне ў сэнсе.)
 

Zoryana

Well-known member
ну...раіць вам перачытаць нават не буду. А то пачнецца: парады, ды як вы смееце, і ўвогуле я не разумею, тое-сёе...
Скажу толькі, што сутнасць мной сказанага вы мала злавілі.
Але не вельмі і хацелася.) Мне ў сэнсе.)

Кьяра, да я как-то ваших советов и не просила, если вы заметили, конечно.:) Суть вами сказанного "словила" так, как вы написали, :
абсалютная большасць тутэйшых форумскіх праваслаўных - з Расіі.) Ці прыехалі, ці родам, ці раней жылі.
(Правда, совершенно непонятно, откуда такая "статистика"? Кто-то ее ведет? :)))). "Словить" иначе, нежели "российская (русская) православная экспансия" невозможно, потому как вы сами ее и изложили:



То бок...праваслаўе - як нейкі мосцік, нейкае ўвасабленне Расіі тут, у нас, у Беларусі. Прычым такое абсалютна празрыстае і нават не адмаўляецца яно...

Тут пра Беларусь, як такую, НІ РАЗУ гаворкі не было.
Усё Расія абмяркоўваецца. Русь, як варыянт. Ну ок, хай нават была яна такая калісьці. Але сёння? Хіба варта нам нам увесь час туды глядзець?
Пры чым гэта так усё, як пра нас, як пра нашае ўласнае, гучыць. Пра расійскае, але як нашае.
Артыкулы, лекцыі, экскурсы ў расійскае мінулае...
А нашае дзе? Хоць у чым-небудзь, дзе яно?

Что касается " не вельмі і хацелася", поверьте, что и мне не вельмi. Что вы еще можете мне написать, кроме: "Вы заблуждаетесь настолько глубоко, что заблуждаетесь даже насчет глубины своего заблуждения", не так ли? :)))
Поэтому предоставлю право не заблуждаться главным форумным "знатокам" и "экспертам" церкви и православия - тем, кто отлично знает, какой он - правильный путь БПЦ и какой от нее прок "дзеля свайго народа. Раз уж улада з гэтым не спраўляецца..."
Эх, Кьяра-Кьяра... Что вы все так шаблонно-то?
 

juniko

self-made woman
беларускія службы ў Польшчы на той жа Беласточчыне таксама вядуцца.
ведутся, конечно.
В москве основные языки - русский и польский, но по выходным и праздникам добавляются- английский, французский, испанский, корейский.....

А то пачнецца: парады, ды як вы смееце, і ўвогуле я не разумею, тое-сёе...
"шаман наверное" (с) :)
 
Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.
Сверху