Вышэй
@Igra спасылку на артыкул пра даследаванні антыцелаў давала. Прычым з афіцыйнага партала медыкаў, як не дзіўна. Цалкам лагічныя для мяне рэчы там апісваюцца. Я прыкладна так гэта сабе і ўяўляю. Каротка: імунітэт пасля натуральнай хваробы эфектыўнейшы за набыты ад вакцыны. І захоўваецца цалкам сабе доўгі перыяд.
Я б разглядала прышчэпку не раней чым праз год ад хваробы. І тое не факт. Бо будуць, спадзяюся, новыя даследаванні, якія могуць паказаць, што і два, і тры гады арганізм натуральным чынам збольшага гатовы да паўторнай сустрэчы з вірусам, ці яго мутацыяй. Кавіду ўсяго яшчэ не столькі часу ад роду, каб аб доўгачасовай ахове меркаваць.
І зноў жа, разглядала б толькі ў выпадку, калі апантанцы вакцынацыі, перакананыя ў сваёй бяспецы для асяроддзя, пойдуць рабіць яе сабе па другім, а то і трэцім коле. Гэта яшчэ ну хоць якую логіку тады будзе мець. А так - лесам. Адназначна.