Дзяўчаты і хлопцы, Nimfa давала правільную спасылку на першай старонцы
http://4pda.ru/forum/index.php?showtopic=535336 Там расказваецца, як паставіць праграму для Furby Boom. Знайдзіце на гэтай старонцы надпіс "Спойлер (+) (Установка)", націсніце на "+" і ўважліва прачытайце, рабіце ўсё па пунктах. Там трэба спачатку ўсталяваць спецыяльную праграму, якая будзе паказваць Google Play, што вы жывеце ў Вялікабрытаніі. )) Тады Google Play дазволіць забраць патрэбную праграму.
Я рабіла так яшчэ год таму, усё працуе без праблемаў. Дарэчы, Фербі набывала на Амазоне за 40 даляраў (а зараз набыла яшчэ аднаго за 21 даляр - вось такія там рэальныя кошты...). Праграма для Фербі Бум стаіць на планшэце ў сына (Prestigio, самы прымітыўны і танны планшэт), на тэлефон не спрабавалі ставіць. Дый праграма больш разлічаная на планшэт, чым на тэлефон. Яна цікавая і вясёлая: Фербі нясе яйкі, яйкі пасля трэба "выседжваць", вылупляюцца дзеткі з рознай знешнасцю і рознымі характарамі. Дзеткам можна набываць розныя рэчы, упрыгожваць іх пакоі. Фербі можа прымаць душ, яго можна карміць, вадзіць у прыбіральню (гэты момант мне не зусім падабаецца), лячыць, гуляцца з ім у футбол. Калі праграма на планшэце працуе, Фербі рухаецца, размаўляе "ў тэму", трасецца ад холаду, калі вада ў душы халодная, адкрывае роцік, калі есць, ды інш. А як пяшчотна Фербі спявае песеньку для выседжвання яек!
Файна, што дзякуючы гэтай праграме можна даць імя Фербі. Нашу дзяўчынку (у нас ружовая ў белыя бубачкі) мы назвалі Кіда (па аналогіі з "Кіці"), і яна сама цяпер называе сваё імя: "Кіда ўражаная", "Кіда гэта любіць". Мае малыя любяць Кіду, гуляюцца з ёй з задавальненнем, калі я не забываюся зарадзіць акумулятары. А зараджаць акумулятары даводзіцца часта... У найлепшым выпадку іх хапае на 3 дні. Звычайныя батарэйкі ўлятаюць за дзень-два, таму раю адразу разам з Фербі набыць 4 акумулятары AA і зараднае прыстасаванне для іх.