Беларусь - Позитив

Ну зачем, зачем так искушать...)) У меня в феврале и так два концерта, ааааа))))
Что ж они так... кучненько)
 

katia-ka

Kitoks Pasaulis
Юлллса, ну я ж памятаю, што былі людзі, што казалі, што ў прыстойнае месца, з купленымі загадзя квіткамі і пайшлі бы))) Ну вось... :)
Продаж квіткоў пачнецца сёньня а 12.
На мінулы канцэрт раскупілі літаральна за дзень.
 

katia-ka

Kitoks Pasaulis
Юлллса, не, сам канцэрт недзе 2гадзіны доўжыцца.
На папярэднім аналагічным канцэрце там жа ў 22.00 я ўжо замовіла убер)))
А сыйшла я не адразу пасьля апошняй песні.
P.S. Квіткоў усяго 150 і 1/3 зь іх ужо прададзеная))
 
Последнее редактирование:

Goldenflow

Well-known member
размещу здесь с ФБ
Pavel Belavus
Сябры, трэба дапамога, тут справа гонару.

Сёння, 26 лютага, у Палацы культуры ветэранаў а 19-й гадзіне вялікі канцэрт прысвечаны памяці Рыгора Барадуліна. Нажаль з 400 квіткоў прададзена толькі каля 100. Але не хочацца, каб такі канцэрт адбываўся ў паўпустой залі.

Таму, калі ў вас не атрымалася набыць квіток ці няма магчымасці, прыходзьце так, пусцім бясплатна! Бярыце родных і блізкіх ды прыходзьце слухаць музыку ад лепшых фолк-рок калектываў краіны.

Дыск і канцэрт рыхтаваліся доўга, ды музыкі і народны паэт Беларусі вартыя поўнай залі слухачоў.

Распавядзіце пра сённяшняе мерапрыемста і гэтую прапанову іншым у сацсетках ды можа ў нас атрымаецца сабраць поўную залю ў апошні дзень.

Я буду на ўваходзе. Бясплатна прапусцім па паролю "Сёння чакаецца дробненькі дожджык".

Паралельна, для тых хто захоча падтрымаць музыкаў, будзе магчымасць і на месцы набыць квіток.

Падрабязней пра праект «Песні матчыны з Вушаччыны» і сам альбом тут: http://artsiadziba.by/news/2017/02/16/piesni-matcyny-z-vusaccyny/

Да сустрэчы!
 
мне в общем понравилось, не понравилось только, что переборщили) Еще чуть-чуть - и будет пошло.
 
Сверху