Дзяўчаты, скажу некалькі слоў пра прыметнікі. Можа, будзе крыху лягчэй выконваць дамашнія заданні. Якасныя прыметнікі абазначаюць разнастайныя прыметы прадметаў непасрэдна праз лексічнае значэнне. Адносяцца прыметнікі, што абазначаюць назвы якасцей, якія ўспрымаюцца органамі пачуццяў (гарачы, кіслы), уласцівасці характару, асаблівасці псіхічнага стану чалавека (крыклівы, добры), ставарюць аб навакольнай рэчаіснасці прасторавыя і часавыя ўяўленні (вузкі, павольны), колеры і адценні колераў, вызначаюць будову і ўласцівасці рэчываў (вадкі, зярністы, ломкі).
адносныя прыметнікі абазначаюць прымету прадмета праз яго адносіны да іншых прадметаў: да матэрыялу або рэчыва ,з якога зроблены прадмет (Каменны, цагляны, суконны); да месца знаходжання прадмета ці часу яго існавання (вясковы, гарадскі, учарашні, леташні), да яго прызначэння ці ўласцівага яму дзеяння (вучэбны, вымяральны, студэнцкі, драбільны), да яго вагі памеру ці колькасці (двайны, кілаграмовы, трохразовы, старублёвы), адносіны да канкрэтнай групы асоб ці пэўнай сферы дзейнасці (бацькоўскі, дзяцячы, геаграфічны, рэлігійны, філасофскі).
Прыналежныя прыметнікі абазначаюць прыналежнасць прадмета пэўнай канкрэтнай асобе (жывой істоце) - маміна, бацькаў; паказваюць на агульную родавую прыналежнасць:воўчы след, вавёрчыны арэхі, мядзведжы бярлог.
Прыналежныя прыметнікі пры пераносна-вобразным ужыванні набываюць значэнне якасных (гэта толькі ў пэўным кантэксце або ўстойлівыя выразы): заячая нара (прыналежны) - заячая смеласць (якасны), мядзведжы след (прыналежны) - мядзведжая сіла (якасны), воўчы апетыт (якасны), лісіная хітрасць (якасны).