Дзевы, можа хто зацікавіцца. Бо файная рэч, хочацца падзяліцца.)))
Праект "дзіцячая заМова" -- гэта 100 вясёлых малюнкаў пра тонкасці і цікавосткі беларускай мовы. тэмы малюнкаў падказвалі чытачы блога
-- як адрозніць "сябе" і "сабе", "гаспадарку" і "гаспадыню", "цяпер" і "зараз"?
-- што такое "усцяж", "імбрык" і "мянташка"?
-- як па-беларуску сказаць "трусы", "бюстгалтер", "изморось", "хлопок" і "машинное масло"?
-- якое беларускае слова перакладаецца пяццю расейскімі?
адказы на гэтыя пытанні -- у кнізе "дзіцячая заМова"! Яна зроблена ў выглядзе нататніка на спружыне: каб любы аркуш-малюнак можна было лёгка выдзерці і павесіць перад вачыма, каб запамінаць.
Кніжка нарэшце выйшла. Намаганнямі аўтара.
У свабодным гандлю прадавацца (пакуль?) не будзе. Бо...ну вы разумееце. Але:
23 студзеня (серада) ад 16.00 да 19.00 у кнігарні
“Кніжны салон” (
Мінск, Калініна, 5 – метро “Парк Чалюскінцаў”, за крамай “1000 драбязы”) яе можна набыць у самога аўтара праз касу крамы, безумоўна.
Кошт складзе 50-60 тыс. (бо пакуль дакладна невядомая нацэнка крамы)
Азнаёміцца з ідэяй і самой кніжкай можна
тут.