Беларуская мова

kolesnikova

New member
Дзяўчаты, падкажыце. У мяне дома слоўнік Крапівы 3-х томны. Наколькі ен устарэў? Можа ад яго патрэбна пазбавіцца? І купіць дзіцяці што-небудь больш актуальнае? У свой час я ім таксама амаль не карысталася. Але ж у мене і не было вялікіх праблем з мовай.
 

k_ja_ra

Well-known member
kolesnikova, пазбаўляцца слоўнікаў не варта. Мова хоць і развіваецца, але не настолькі, каб слоўнікі выкідваць.
Проста месцамі трэба крытычна да тых-сіх словаў і выразаў ставіцца.
Калі вы думаеце, што новыя слоўнікі ў гэтым сэнсе чымсьці лепшыя, то гэта, імхо, зусім не так.
Адзінае, што ў новых слоўніках апошнія змяненні ўлічаныя, у сэнсе арфаграфіі. Але змены не настолькі істотныя, каб гэта было адчувальнай праблемай.
Я, прыкладам, такі сабе набыла ўсё ж.
Хаця і якасць паперы там пакідае жадаць лепшага, і не заўжды спецыялістамі ён як ісціна ў апошняй інстанцыі ў сэнсе лексікі прызнаецца.
Але спраўдзіць правапіс па ім можна без праблем.
Электроннага варыянта яго пакуль няма.
А так вось яшчэ пара спасылак, можа прыдасца вам ці каму яшчэ.
http://www.skarnik.by/ - тут руска-беларускі, беларуска-рускі і тлумачальны слоўнік беларускай мовы (ТСБМ, 5-ці томны)
http://www.rv-blr.com/slounik - тлумачальны слоўнік літаратурнай беларускай мовы (ТСЛБМ)
Ну і http://www.slounik.org/ само сабой.
 

kolesnikova

New member
Я, прыкладам, такі сабе набыла ўсё ж.
я таксама такі набыла, бо я вывучала мову апошні раз 18 гадоў таму у вузе на гістфаку, і тая мова была блізка да тарашкевіцы. Таму да мовы ў падручніках сына не магла прызвычаіцца 2 гады )))

для сына на хатнім кампютары беллазар інсталявала
 

kolesnikova

New member
Лексіка? Крыху іншае вымаўленне? Сінтаксіс? Правапіс? Што?
Праўда, цікава.)

https://be-x-old.wikipedia.org/wiki/Галоўная_старонка
http://forum.grodno.net/index.php?topic=581881.0
http://www.electroname.com/story/10671

адчуйце розницу

и напэўна я па гэтай прычыне не ўспрымаю многія спектаклі дзіцячыя на беларускай мове. Грубаватасць акторскай мовы рэжа мяне без нажа.
 

k_ja_ra

Well-known member
kolesnikova, :)
асабліва другая і трэцяя спасылкі спадабаліся, дзе пра тарашкевіцу па-руску напісана. :) М.м.м... сімптаматычна, я б сказала.)))

Вы мяне не зразумелі. Я цалкам сабе ў курсе пра тарашкевіцу. Болей чым.
Я пыталася, што за мова такая ў вас на гістфаку была? Чым яна блізкая тарашкевіцы і няблізкая афіцыйнаму правапісу?
Чым ад той, што ў падручніку сына, адрозніваецца?

п.с. прыйшла дадому. Дзеці ў школу гуляюць. Урок беларускай мовы ў іх якраз там. )))))))
Прыкольна, блін.))))

и напэўна я па гэтай прычыне не ўспрымаю многія спектаклі дзіцячыя на беларускай мове. Грубаватасць акторскай мовы рэжа мяне без нажа.
Вы пра якія спектаклі? У якім тэатры?
 

k_ja_ra

Well-known member
Дзяўчаты, якія мовазнаўцы ці проста аматары, але ў тэме. :)

Падкажыце, клск, як правільна згодна з сучаснай беларускай граматыкай сказаць:
я бачу.... (два жаўнеры, дзве кабеты).

Іншымі словамі, у якім склоне будуць дапасаваныя словы ў дужках да выразу "я бачу..."?

Дзякуй.)
п.с. падобна, што я на грані чарговага асабістага адкрыця. ))))
 

k_ja_ra

Well-known member
katia-ka, дзякуй.
Ёсць версія, што правільна: я бачу два жаўнеры і я бачу дзве кабеты.

У звязку з гэтым і пытанне.
 

katia-ka

Kitoks Pasaulis
Ёсць версія, што правільна: я бачу два жаўнеры і я бачу дзве кабеты.
Колькасныя лічэбнікі.
два
Н. два
Р. двух
Д. двум
В. два (двух) - вось тут, я так разумею, два -гэта для прадметаў, якія адказваюць на пытаньне "што", а двух - для слоў з пытаньнем "хто"
Т. двума
М. (аб) двух

да, затупіла)) аснова мяккая, а напісала "у" :)
 

k_ja_ra

Well-known member
katia-ka, я не спрачаюся, спрабую разабрацца.
Пра лічэбнікі - гэта адкуль? Кінь спасылку, клск.
Дзякуй.
 

katia-ka

Kitoks Pasaulis
k_ja_ra, дык і я не спрачаюся))))
пра скланеньне лічэбнікаў я ў настаўніка запыталася.
Але гугл, прыкладам, выдае вось такое:
http://vikiinfo.ru/formation/samoobrazovanie/sklanene-i-pravapis-lichyebnika.html
тут і скланеньне колькасных лічэбнікаў, і адрозьненьне ў скланеньні лічэбніка два - дзьве, бо яны ў залежнасьці ад роду маюць розныя асновы пры скланеньні.

P.S. мы ж і ў рускай мове гаворым "я вижу двух женщин", а не "я вижу две женщины".
 

k_ja_ra

Well-known member
пра скланеньне лічэбнікаў я ў настаўніка запыталася.
Маеш на ўвазе, што пост 377 са словаў настаўніка запісаны?
Ой, а запытайся, калі гэта мажліва, вось менавіта як я пытаюся, а? "Я бачу..." і працягнуць сказ.
Дзякуй.)

мы ж і ў рускай мове гаворым "я вижу двух женщин", а не "я вижу две женщины".
Аргумент. :)
Руская мова ніяк не тлумачыць правілы беларускай. Але добра тлумачыць памылкі ў апошняй.))) Таму спасылка на рускую мову ніяк не аргумент.)
Параўнай:
два солдата і два жаўнеры.
Дапасоўваюцца назоўнікі да лічэбнікаў па-рознаму, пагадзіся. :) У розных склонах стаяць, іншымі словамі. І вось недзе ў гэтым месцы і пакапаўся сабака. :)
 

katia-ka

Kitoks Pasaulis
Параўнай:
два солдата і два жаўнеры.
Дапасоўваюцца назоўнікі да лічэбнікаў па-рознаму, пагадзіся. У розных склонах стаяць, іншымі словамі. І вось недзе ў гэтым месцы і пакапаўся сабака.
Я не пра канчаткі назоўнікаў. Я менавіта пра скланеньне лічэбнікаў.
Можа я чаго і не даганяю, але "я бачу што(каго)?" Гэта вінавальны склон. Таму лічэбнік і назоўнік у вінальным склоне.

Ой, а запытайся, калі гэта мажліва, вось менавіта як я пытаюся, а? "Я бачу..." і працягнуць сказ.
калі заўтра пабачу яе.

У розных склонах стаяць, іншымі словамі.
вось тут не зразумела.
 

k_ja_ra

Well-known member
Можа я чаго і не даганяю
Я не даганяю дакладна, таму і пытаюся.)
І вельмі разлічваю дачакацца тут каго-небудзь кшталту Дюдюкі :) ці Шоны. :)
Бо па ходзе пытанне не такое простае, падобна.)

калі заўтра пабачу яе.
А папрасіць цябе спытацца ў знаёмых мовазнаўцаў на фб будзе моцным нахабствам з майго боку? :blush1:

Але гаворка менавіта пра так званы лічыльны зварот "два жаўнеры", а не проста пра лічэбнік "два". Я, праўда, пакуль сама кепска адчуваю розніцу.))))

вось тут не зразумела.
Назоўнікі ў рускай і беларускай мове дапасуюцца да лічэбнікаў у розных склонах. (2 "солдата" - родны, 2 "жаўнеры" - назоўны)
 

katia-ka

Kitoks Pasaulis
2 "солдата" - родны
тут я канчаткова заблыталася))))
па канчатках я бачу, што "солдата" - гэта не назоўны склон. То бок у назоўным склоне гэтага словазлучэньня проста не існуе, так?
Блін, капец)

katia-ka, я ж іх не ведаю аніякім бокам.)))
вось і пазнаёмішся))))
Каб ты ўчора запыталася)) Учора быў выпускны, можна было пагутарыць па любых пытаньнях))
 
Сверху