kolesnikova, пазбаўляцца слоўнікаў не варта. Мова хоць і развіваецца, але не настолькі, каб слоўнікі выкідваць.
Проста месцамі трэба крытычна да тых-сіх словаў і выразаў ставіцца.
Калі вы думаеце, што новыя слоўнікі ў гэтым сэнсе чымсьці лепшыя, то гэта, імхо, зусім не так.
Адзінае, што ў новых слоўніках апошнія змяненні ўлічаныя, у сэнсе арфаграфіі. Але змены не настолькі істотныя, каб гэта было адчувальнай праблемай.
Я, прыкладам,
такі сабе набыла ўсё ж.
Хаця і якасць паперы там пакідае жадаць лепшага, і не заўжды спецыялістамі ён як ісціна ў апошняй інстанцыі ў сэнсе лексікі прызнаецца.
Але спраўдзіць правапіс па ім можна без праблем.
Электроннага варыянта яго пакуль няма.
А так вось яшчэ пара спасылак, можа прыдасца вам ці каму яшчэ.
http://www.skarnik.by/ - тут руска-беларускі, беларуска-рускі і тлумачальны слоўнік беларускай мовы (ТСБМ, 5-ці томны)
http://www.rv-blr.com/slounik - тлумачальны слоўнік літаратурнай беларускай мовы (ТСЛБМ)
Ну і
http://www.slounik.org/ само сабой.