А той, хто пытаецца, так, звычайна не можа ведаць, якім падасца яго пытанне сурзмоўцы. Ён пытаецца таму, што яму цікава тое ці іншае, іначай нашто, сапраўды, пытацца? А вось як той, хто адказвае, можа ведаць, што адказ чалавеку непатрэбны? Вось жа дзе пытанне. Як можа ведаць, што ў яго жадання пачуць адказ няма? Можа, ён гэтае нежаданне проста дадумвае? Ці праецыруе сваё ўласнае стаўленне? Мне пытанне нецікавае, значыць і чалавеку нецікавы адказ? А чаму? Цікавасці ж розныя. Мне адна частка цікавая, іншаму іншая. Гэта не значыць, безумоўна, што я адказваць абавязаная. Не. Але і лічыць, што чалавеку адказ непатрэбны таму толькі, што мне адказваць не хочацца, таксама неяк няправільна. Вы згодная?