Паныю вам тут))
Заўважыла, што букінг цяпер, калі броніш рознае жыльлё на адны і тыя ж даты, адразу прапануе папярэднія броні адмяніць. Як добрасумленная карыстальніца букінга заброніла я кватэру на прынцыповыя мне даты ў цікавым мне горадзе. Адну. Прыгожую, усё як я люблю.
Праходзіць недзе месяц, прысылае мне гаспадыня ліст, маўляў, выбачаемся, але па асабістых прычынах больш не здаем гэтую кватэру, адмяніце, калі ласка, бронь.
Ну ок, што ж зробіш. Тэрмінова шукаю іншы варыянт. Знаходжу. Бранюю.
Праходзіць таксама каля месяца - букінг прысылае ліст, маўляў, гаспадар просіць адмяніць бронь, бо вы не пералічылі яму папярэднюю аплату. Ніякай папярэдняй аплаты ў паміне не было і ніхто ў мяне яе не прасіў. Пішу гаспадару і атрымоўваю ў адказ, што ён проста прадаў гэтую кватэру і знайшоў лепшага спосаба адмяніць бронь, як "націснуць кнопку аплата" (яго словы) і заявіць, што не атрымаў яе.
У выніку, я зноў без кватэры. Зразумела, што ўсё прыстойнае па нармальных коштах (ніжэй соткі) забронена. І я са сваёй дабрасумленнасьцю ня ведаю, што рабіць)
Разглядаю ў гэтым знак, што ня трэба мне ў той горад, але на будучае тры разы падумаю, ці варта быць такой добрасумленнай і броніць толькі адзіны варыянт (хаця раблю дзьве брані на адныя даты веееееельмі рэдка і за веееельмі доўгі тэмін).