З аднаго боку, пазіцыя дзіцяці, якое заплюшчвае рукамі вочы і лічыць, што такім чынам схавалася - смешная. Мы ж не дзеці ўжо і разумеем, што калі мы вочы сабе заплюшчлі, астатнія засталіся з адкрытымі. З іншага боку, "не будзт ліха, пакуль ціха" - таксама адкульсьці ўзялося.)
Тое, як назваў тую ці іншую аперацыю банк, не ёсць крытэрам.
Пры бліжэйшым разглядзе высветлілася, што на адной з картак (у мужа) усе, УСЕ паступленні на рахунак (апроч капіталізацыі) называюцца "возврат средст". То бок ты кінуў грошына карту, а аперцыя абазвалася "возврат". Так што... гэта ніяк не аргумент, калі што.
Я сабе раздрукоўкі з інтэрнет-банкінга зрабіла. Хоць штосьці. ) Але пакуль да канца не вызначылася, што з гэтым усім далей рабіць.)
lakshmi, нагадайце, клск, там жа ад нейкай сумы пачынаючы падатак плаціцца. Так? Ці я не так зразумела? Лянуюся шукаць, прызнаюся. Нагадайце, клск. І яшчэ, розныя пені і іншыя штрафы пачынаюцца ад якога моманту? Як у цябе той ці іншы падатак запатрабавалі заплаціць ці паясніць паходжанне грошай, а ты праігнарваў? Ці ты проста ведаць не ведаеш, што штосьці там каму вінны, жывеш сабе спакойна, а потым праз 5 год табе спатрэбіцца прадаць кватэру, каб з любімай дзяржавай разлічыцца? Я проста зусім не ў тэме. Ну сутыкалася. Таму пытаюся.)
Бо калі ў мяне проста шосьці запатарабуюць, то і хай сабе - заплачу. Але калі ціхай сапай.... Я дакладна як грамадзянін абавязаная ва ўсіх гэтых прававых нюансаў разбірацца?