Никак не идет речь о женщинах, которые как Таник в рождении детей выгоды не ищет и делает это из "собственных эгоистических сооброжение, т.е. потому что хочется рожать детей"
Вох, дзяўчаты...І ў тым, каб нараджаць для сябе, таму што хочацца нараджаць, не проста ўсё...У мяне перад вачыма прыклад сястры мужа. Не будучы замужам ні дня ў сваім жыцці, спачатку яна захацела адзін раз нарадзіць (ну як жа, мае права), а праз 10 год яшчэ раз, бо таксама вельмі хацелася... Па факце дзяцей гадуюць, ва ўсіх сэнсах, дзед з бабуляй. Яны купляюць прадукты, гатуюць ежу, кормяць, вырашаюць у якую школу ці садочак будуць хадзіць дзеці. Ходзяць на бацькоўскія сходы (маці ні разу не была), водзяць у секцыі, дагаворваюцца з трэнерамі і г.д. Маці жыве сваім жыццём. Ёй не баліць галава, як і з кім пакінуць дзіцёнка, калі яна вырашае пайсці з сяброўкай у кіно, ці паехаць на НГ на 2 дні за горад (у адрозненні ад мяне, прыкладам. Бо я заўсёды пераадольваю сябе, каб тэлефанаваць і прасіць тую ці другую бабулю аб дапамозе, бо лічу мае дзеці - мае праблемы).
А бабуля з дзядулям, дарэчы, ужо ў нармальным такім узросце, каб дзецьмі займацца. Здароўя амаль няма, з грашыма не лёгка, дый проста яны маюць права, падняўшы сваіх дзяцей, пажыць нарэшце сваім жыццём. Элементарна не падымаючыся да дзяцей па начах. Маюць права на адпачынак без дзіцячых крыкаў у хаце. Не?
Таму , ІМХО, нараджаць толькі з той прычыны, што "мне хочацца і маю права" вельмі проста і няправільна. "Я магу, я адказна, і ўжо потым я хачу" - так. Але толькі ў такой паслядоўнасці.