Адно і тое ж....літаральна паўсюль... Хочаце за сябе адкажу? Я рэагую не на назвы тэмаў, а на нікі, якія там адказваюць.И еще хочется сказать вот что: случайностей в жизни не бывает. Если уж Вы не прошли мимо этой темки, значит лично Вам не все равно, значит цепляет. А цепляет только тогда, когда есть за что зацепить. И тут есть о чем задуматься. Для каждого из нас эта тема поднимает свои, личные грани проблемы.
Асабіста я была б вельмі ўдзячна, каб кожны заход і адказ у якойсьці тэме не трактаваўся, як тое, што "есть за что зацепить. И тут есть о чем задуматься".
Я не супраць абортаў, але для сябе такі варыянт нават не ўяўляю, але і не заракаюся. (т-т-т, каб так пытанне стаяла). Але я за выбар. Усвядомлены, безумоўна.
Таму інфармацыя (дакладная) - гэта раз. А другое, як хтосьці пісаў, асабісты досвед: і станоўчы, і адмоўны (ужо ў каго які ёсць).
І паменш "псіхалагічнага" ціску...
п.с.: загадзя выбачаюся, калі незразумела, не так, як чакалася, і "не ў плыні". Ва ўсіх сэнсах.