А што разумець?Добавлю - важно, как его понимают
Людзі, якімі рухае выключна добрая мэта (з гэтым жа ніхто не спрачаецца), адкрываюць тэму з гучнай назвай "Беларусь без абортаў", правакуючы ад самага пачатку гучныя дыскусіі, спрэчкі і падобнае. З першых жа пастоў ідзе інфармацыя, якая накіравана не на аб'ектыўнасць, спакойную падачу, а на страхі, жахі і лічбы, дакладнасць якіх па вялікім сумневам. (уласна кажучы, плакаты з выставы ў той жа плыні зроблены) Лозунг: "што для гэтага можаш зрабіць ТЫ?!" па-першае, адразу выклікае ні з чым не параўнальныя асацыяцыі, а па-другое, мае пасыл: як?! ты не можаш і не хочаш?! ))) Гэта не проста просьба аб дапамозе, гэта псіхалагічны ход, прычым не вельмі добрай якасці. Ён не вуалюецца нават. Ён у назве. Таму і дадумваць не трэба.))
І вось калі прыходзяць людзі, якія дастаткова падрабязна выказваюць, як яны гэта бачаць, толькі на 5-й (5-й, не першай!!!) старонцы высвятляецца, што: чакайце! якія прэзервацівы?! чысціня і ўстрыманне!!!
Дыскусія працягваецца, але дзяўчаты сваю мэту і пазіцыю дакладна на акрэсліваюць: так, мы такі згодны на прэзервацівы, таму прапануйце, клск. Ці, наадварот: дзяўчаты, выбачайце, наша тэма іншая, таму праходзьце-ка вы міма. Дачакаемся адзінадумцаў...
Адсюль пытанне: мэта ўсё ж якая? Тэмы, кампаніі і г.д.? Супраць абортаў ці за ідэю? І стварэнне тэмы - усё ж заклік да дапамогі, ці чарговы раз жаданне саму тэму абортаў падняць? Вы пішаце, што пра дапамогу, але па сутнасці тое, як тэма развіваецца, такі на карысць другога варыянта кажа...
Змагацца супраць абортаў "чысцінёй і натуральнай кантрацэпцыяй" усё адно, як, прыкладам, выйсці супраць гораў снегу ў нацельнай бялізне, без вопраткі. А раптам прырода паверыць, што цяпер лета і снег сам растае? ...Па мне, з рыдлёўкаю (лапатаю) ўсё ж эфектыўней... Але спадзеў на сонейка таксама ж ніхто не адмаўляе, праўда?
То бок ніхто не спрачаецца, ваш шлях мае права на існаванне, але варта ўсведамляць, што гэта болей за ідэю, чым рэальныя рухі супраць абортаў.... ІМХО.