Іграць першую скрыпку (займаць галоўнае становішча ў чым-небудзь)
і іграць другую скрыпку (займаць падпарадкаванае становішча) .
Аддаць у трэція рукі (чужым людзям)
Дзясятая (сёмая) вада на кісялі (вельмі далёкі сваяк)
Першая ластаўка (самы першы сярод падобных або самы ранні)
Да дзясятага (сёмага) поту (працаваць да поўный знямогі)
За дзясятай гарой (вельмі далёка)
Пятае праз дзясятае (непаслядоўна, бязладна, прапускаючы дэталі)
Другая маладосць (прыліў новых сіл у пажылыя гады)
Да другіх (трэціх) пеўняў (доўга, позна)
Другое дыханне (новыя сілы, прыліў энергіі)
Першы-лепшы (любы чалавек)
Не першы год замужам (дасведчаны)
Як пятае кола ў возе
Як сабаку пятая нага (непатрэбны)
Дзясятая (сёмая) спіца ў коле (той, хто не мае ўплыву, не адыграе сур’ёзнай ролі)