@Юлллса, не адкрыўшы хоць раз перавадных табліц, зразумець, чаго вартыя дзясяткі па цэ па матэме, ці хто выйграў ад пераліку, не атрымаецца.
Мэта была - любой цаной падагнаць вынікі цэ пад школьныя адзнакі (ў тым ліку ў Гадзюкіна і ў вясковай школе на 15 вучняў) і стварыць так званыя роўныя ўмовы. Для першага дазволілі і стварылі ўмовы для спісвання, бо іначай жа школьных балаў не атрымаць, а для другога спрасцілі тэсты, а то вясковыя дзеці не могуць рашаць гэты ваш павышаны ўзровень, якому толькі рэпетытары ў сталіцах за грошы вучаць.
У выніку па мовах сотак і дзяцей, зрабіўшых 90%+ заданняў, стала ў 10+ разоў болей. Таму шкала напачатку выйшла ’страшная’. Скаргі былі ад УСІХ. Усіх - гэта ключавое, дзеля выдатнікаў ніхто б не стараўся. УСЕ згубілі +-12 балаў, нават троешнікі. І таму шкалу памянялі. Ды так, што стала нават лепей, чым чакалася. Затое цяпер па матэматыцы ў нас паўкраіны выдатнікаў. Палова з якіх прыйдзе ў выніку ў пту. Ну чым кепска?