Magda, я пісала, што гляджу (вывучаю, прагледжваю) ІТ-шныя. Як самы скрайні выпадак. Як самае страшнае, што можа адбыцца, разумееш? Што а што мне яшчэ глядзець, пакуль я не ведаю, куды мая збярэцца? Гляджу самае страшнае. Каб быць гатовымі, калі што. Пра тое, што мая туды збіраецца, я ні разу, ну ні разу не пісала, бо гэта не так! Зусім пакуль не збіраецца, хаця я б, паўтаруся, можа і хацела. Я прагледжваю проста каб крыху маштаб трагедыі разумець, разумееш? Мажліва, дарма, раз нам яно, хутчэй за ўсё і не прыдасца. Мажліва дарма сама сябе накручваю. Але ўжо гэта іншае пытанне.
У мяне знаёмае дзяўчо (вельмі далёка знаёмае, праз бацькоў інфа даходзіць) на веб-дызайн збіраецца. Зноў жа, хоць якая зачэпка для прагляду. Куды мне глядзець? Не, ну я магу і на пед паглядзець і супакоіцца. А толку?
Я цябе пытала пра курсы, так. Менавіта з мэтай паказаць, а раптам зацікавіцца? Але пакуль ёй гэта не трэба. А фізіка - цікава. На курсах падабалася. Хлопчык аднакласнік, сябар фізікай цікавіцца. Дэкан (я ужо пяты раз пра гэта пішу, пардон) спадабаўся. Усё. Чалавек на фізіку сабраўся. Я не супраць. Жывём-вучымся далей. Чакаем, пакуль што выплыве, пакуль што натхніць, пакуль якая вызначанасць будзе.
Разабраліся? )