я год правучылася ў Штатах, у самай звычайнай прывінцыйнай школе. Мне іх сыстэма вельмі спадабалася, аднак я не агітую за тэрміновы перанос яе на Беларусь -- бо ў нас усё робяць праз адно месца.
Вось як там выглядае старэйшая школа (8-12 клясы). Вучань на кожны семестр (іх было два, здаецца) выбірае сабе прадметы. Ёсьць прадметы умоўна-абавязковыя, а ёсьць -- па выбары. Што значыць умоўна-абавязковыя? ну, напрыклад, матэматыка. Кожны гадавы курс матэматыкі "важыць" 2 балы (альбо credits). Напрыканцы чатырох гадоў навучаньня трэба набраць па матэматыцы мінімум 6 балаў. Гэта значыць, можна абмежавацца трыма курсамі матэматыкі. а на чацьвёрты год -- можна на матэматыку зусім не хадзіць (ці зноў праходзіць папярэдні курс, калі курс завалены), можна пайсьці на Math IV (чацьвёрты год навучаньня) і зарабіць яшчэ 2 балы, а можна -- на Math Calculus (павышаны ўзровень, для тых, хто будзе паступаць на тэхн. спэцыяльнасьці) і зарабіць 3 балы.
тое самае з ангельскай мовай. + абавязковыя Гісторыя Амэрыкі і яшчэ нешта. Усё астатняе -- твой уласны выбар. Кожны прадмет "важыць" пэўную колькасьць балаў -- 1, 2, ці 3. Галоўнае, каб пад канец чатырохгадовага навучаньня быў набраны вызначаны мінімум балаў. каму вучыцца цікава, і хто зьбіраецца ў вну -- на чацьвертым курсе вывучае два-тры прадметы на павышаным узроўні, + 2-3 прадметы на звычайным узроўні, +1-2 прадметы ў якасьці хобі (музыка(гэта значыць, граюць ці ў бэндзе, ці ў аркестры), сьпевы, спорт, ваджэньне аўтамабіля, кулінарыя, маляваньне, журналістыка -- што заўгодна). слабыя вучні бяруць абавязковыя прадметы па мінімуму, а астатняе -- дабіраюць прадметамі-хобі ці прафесіямі.
Такім чынам, няма панятку клас -- у нашым разуменьні. Клас -- усе, хто вучыцца на адным годзе навучаньня. У кожнага праграма індывідуальная. На кожным новым прадмеце -- іншыя вучні.
Дарэчы, расклад заняткаў таксама цікавы. Вучацца 5 дзён, але кожны дзень прадметы паўтараюцца. Г.зн. на семестр можна выбраць ня больш за 6 прадметаў (7-мы -- раз на тры дні -- фізкультура). І вось цэлы сэмэстр першым урокам будзе матэматыка, другім -- гісторыя, і г.д.
Праверка ведаў -- у сыстэме тэстаў і эсэ (напрыклад, па літаратуры). Часам -- падрыхтаваныя выступы (але звычайна гэта прэзэнтацыя цэлага дасьледчага праекту). тады гэта ня проста выйшаў да дошкі -- і адтарабаніў прачытанае ў падручніку. Гэта -- доўгі збор матар'ялу, падрыхтоўка прэзэнтацыі, ацэньваецца ня толькі дасьледваньне, але і спосаб падачы матар'ялу, і г.д.
Такая школа выхоўвае асабістую адказнасьць за свае дзеяньні і самадысцыпліну. Там ніхто ня будзе хадзіць і лаяцца на цябе за невывучаны ўрок ці прагуляную кантрольную. Табе будуць міла і шчыра ўсьміхацца, а пад канец семестры атрымаеш адзнаку, якую заслужыў. Вось як фармуецца адзнака па прадмеце: напрыклад, курс сацыялогіі складаецца з 5 звычайных тэстаў, 2 кантрольных тэстаў, 2 эсэ і 1 прэзэнтацыі. Кожны від кантроля мае сваю удзельную вагу: прзэнтацыя --20 працэнтаў, кожны кантрольны тэст -- 20 працэнтаў, і г.д. У кожным тэсьце можна набраць, зноў жа, працэнт. 80 магчымых балаў са 100, альбо 95... пад канец лёгка вылічыць агульны вынік -- колькі ты набраў балаў з магчымых на гэтым курсе. Вось жа, 95 і больш -- будзе табе А, 85-94 -- В, і г.д. Атрымліваецца, што калі ты прапускаеш тэст нават па хваробе, гэта твая праблема -- знайсьці выкладчыка і напісаць тэст -- інакш агульная сума балаў апынецца значна ніжэйшай. вось кожны вучань і бегае, і шукае, і піша. і стараецца заняткі не прапускаць. У мяне аднойчы сястра праспала ўрок. А яна на першым уроку мусіла здаць эсэ па прачытанай кнізе. Мы прыехалі да другога ўрока, яна пабегла здаваць -- і эсэ не прынялі. Бо яна спазьнілася на гадзіну! Прыйшлося ёй чытаць іншую кнігу і пісаць іншае эсэ, каб ёй залічылі.
Паступленьне ў ВНУ -- вось што мне вельмі падабаецца. няма велізарнага стрэсу ні ў дзяцей, ні ў бацькоў. Фінальны тэст можна напісаць некалькі разоў. першы раз -- у школе, яшчэ зімой, бясплатна. Калі вынікі не задавальняюць, можна яшчэ раз перапісаць платна, і выбраць найлепшы вынік. У лютым -- сакавіку школьнікі рассылаюць свае заяўкі з вынікамі тэстаў па розных ВНУ -- у 5 ці 6 адначасова. У красавіку-траўні яны атрымліваюць адказы -- якія з ВНУ згодныя іх узяць. тады робяць канчатковы выбар. К лету, яшчэ перад заканчэньнем школы (ніякіх фінальных іспытаў!) усе ўжо ведаюць, дзе яны будуць вучыцца. Будучыя студэнты вешаюць сьпіс патрэбных ім рэчаў, якія дораць сваякі і знаёмыя, што прыходзяць на сьвята з нагоды заканчэньня школы. рэчы вельмі практычныя -- бо яны зьяжджаюць вучыцца, у іншы горад, і ўжо ніколі ня вернуцца жыць да бацькоў -- пасьля універа народ здымае хаты і жыве самастойна.