Ну я не ведаю, тупа ці не тупа і модна ці не модна, але магу сказацб дакладна, што пасля Брыганціны я пачала лічыць, што ў мяне не лагерныя дзеці, а пасля Фэнтэзі дачка ўсе ходзіць стогне, што хоча зноў. І гэтым летам яшчэ, і ўвосень, і зімой, і наступным летам. Я не ведаю, як яны гэта робяць, але вось так. Гэта зараз не пра свячу, а ўвогуле.
Пры гэтым я нічога дрэннага не магу сказаць пра Брыганціну. Добры лагер, І займаюцца там, здаецца. Але ен такі, як быў у маім дзяцінстве, дзе добра было зорачкам, тым, хто адчуваў сябе зорачкамі. Я была не такой, і мне было дрэнна, увесь час некамфортна, я адчувала сябе нязграбнай і незаўважнай. Мне падавалася, што я не ўмею танчыць і пець, у спорце таксама не вельмі, сама баялася вызвацца на мерапрыемствы, марыла, каб выбралі, а не выбіралі... Такая і мая дачка. Я так пазнавала сябе тую ў ей у мінулым годзе.
А ў Фэнтэзі ей было добра і камфортна. І мы зы мужам бачылі, што яна на вачах мяняецца. З увесь час напружанай становіцца расслабленай. На танцах на адкрытым занятку яна была такая скованая, саромелася, што ў яе не атрымліваецца (а яна сапраўды не вельмі танчыць), а тут гучыць музыка: паляцела, перад намі танчыць. Яе стан адчуваўся, як цалкам камфортны. Нам нават стала падавацца, што прайшлі яе падлеткавыя складанасці. Нягледзячы на адсутнасць талентаў, яна ўсе роўна ўдзельнічала ў розных мерапрыемствах, бо там удзельнічалі, здаецца, усе.
Карацей, я вельмі задаволеная. І пры ўсей вольнасці мне бачна была наяўнасць дысцыпліны.
НУ і бонусам вельмі прыемным з'явілася тое, што яна захацела хадзіць на курсы англійскай мовы (у нас было вельмі складана ўсе з англ у 3 і 4 класе, настаўніка практычна не было, і да 5 класа падыйшла з нулявымі ведамі, як і ўся падгрупа), я год прасіла і ўгаворвала пайсці на курсы ці да рэпетытара, каб падцягнуць базу. Не хацела ніяк, увогуле казала, што ей гэтая англійскай мова непатрэбная ў жыцці зусім. А прыехала, і жаданне з'явілася.
Напэўна, кожнаму дзіценку падыходзіць свой лагер. Вось я не ўпэўненая, што майму сыну падыйдзе, хаця пасля расказаў сястры ен таксама рвецца. У Брыганціне ен таксама пакутваў, ужо другі год. Мне падаецца, што яму падыйшоў бы Развіварыум. А некаму і звычайныя стандартныя летнікі таксама вельмі добра