Дзень добры.
Паспрабую запытацца, дзяўчаты, тут у вас, як у бывалых. Дзеля інфармацыі для разважання.
Былі на платным прыёме ў акуліста на Макаёнка. Чаму там? - бо свайго акуліста ў ПК няма ўвогуле, даюць талончыкі ў іншую ПК на 2 месяцы наперад, дый яшчэ паспрабуй злаві.
Пайшлі дзеля медагляда для даведкі ў школу, ну і зарыентавацца, што называецца, для пачатку, бо пытанні па зроку ў дзяцей ёсць.
Што нам сказалі. У адной дачкі астыгматызм+ блізарукасць. Назначылі кроплі месяц, потым можна да іх жа, каб прызначыць акуляры. Тут больш-менш ціпа сітуацыя ясная.
У другой астыгматызм+дальназоркасць. І тут нашмат складаней. Бо, маўляў, акуляры прызначыць цяжка-цяжка, трэ хадзіць 4 дні запар у ПК, капаць там кроплі для расслаблення мышчаў вачэй і толькі тады прызначаць акуляры.
Насіць акуляры і адной і другой - абавязкова, увесь час.
Гэта што сказалі.
Малой, у якой сітуацыя складанейшая, параілі кансультацыю на Шышкіна ці ў 9-й бальніцы на Сямашка. Пра Шышкіна я чула (і чытала на 1-й старонцы), пра Сямашка - увогуле не ў курсе, там што?
На мае пытанні да лекара на Макаёнка "а можа нам куды платна падацца?" - яна чамусьці сказала, што не варта.
Што б вы параілі, дзяўчаты?
Мы пакуль тупа кАпаем прызначаныя кроплі.
Не магу для сябе нешта план дзеянняў выпрацаваць. :scratch:
Была б удзячная за парады. Каб мозг у патрэбнае рэчышча накіраваць.
Загадзя дзякуй.