Я тут падумала...ў працяг учорашняй размовы, і пару словаў дадам.
Мне падаецца, што праблема ў тым, што ёсць як бы 2 асноўныя і пры гэтым у дастатковай ступені адрозныя разуменні тэмы вайны.
Для адных - гэта перадусім трагедыя. Трагедыя мільёнаў людзей. З усіх бакоў.
Для другіх - гэта перадусім подзвіг, гераізм, заслуга пакалення, нагода для гордасці, "нашае ўсё". Бо і праўда, іншай няма і наўрад ці ў найбліжэйшай будучыні будзе.
Адсюль абсалютна рознае стаўленне, абсалютна рознае ўспрыняцце размоў на гэтую тэму, абсалютна розныя балючыя кропкі і "кнопкі ўключэння", так бы мовіць.
Першыя ўключаюцца, калі бачаць спробы і жаданне на гэтай тэме паспекуляваць: раздзьмуць скандал з дэвізам "як вам не сорамна, як вам не сорамна", зрабіць парады нібыта па просьбах вэтэранаў, рэканструкцыі нібыта па просьбах блакаднікаў, паразмахваць сцягамі і лозунгамі і г.д. Забываючыся, што за гэтым стаяць чалавечыя лёсы, трагедыі і жыцці. І апошняе - галоўнае, за яго балюча. Калі глядзіш гэтыя кадры з Ленінграда, меней за ўсё, імхо, думаецца пра подзвіг.
Асабліва, калі ёсць інфармацыя пра подласць тых СВАІХ, якія потым пра подзвіг гучней за ўсіх крычалі.
Другія ўключаюцца, калі чуюць хоць слова, якое ідзе ў разрэз з адзінай лініяй подзвіга і нагоды для гордасці. Яно і зразумела. Як жа, адзінае святое пахістаць замахваюцца.
Дый не замахваецца ніхто на святое.
Гэта проста розныя рэчы зусім -асэнсаванне трагедыі і прызнанне подзвігу.
Першае важнае, каб разумець, што ў незалежнасці ад тых, чыя праўда і тых, хто вінаваты, вайна - гэта жах. Для ўсіх. І таму трэба разумець, што чалавечае жыццё - галоўная каштоўнасць, у незалежнасці ад перакананняў і ідэй.
Другое важнае - каб памятаць.
Але немажлівае другое без першага, імхо.
Хто і якое разуменне дэманструе ў сітуацыі з Дажджом, па-мойму, відавочна.
Была перадача, дастаткова змястоўная, шчымлівая, пра жывыя чалавечыя пачуцці і гісторыі. Арыентаваная збольшага на пэўную і дастаткова абмежаваную аўдыторыю. Думаю, для іх і пытанне гучала неяк іначай, чым для тых, хто не глядзеўшы, а перачытаўшы штосьці там у інтэрнеце і пачуўшы ў СМІ, да таго ж перакручанае, як бачна па першай жа спасылцы на гэтыя самыя СМІ, адразу моцна пакрыўдзіўся. Ці то за дзяржаву, ці то за дзядоў, якіх і сярод жывых-то няма, каб свой, мажліва, адказ, на такое пытанне даць.
Карацей, вельмі непрыгожая гісторыя, імхо.
Толькі зусім не з таго боку, на які ўсё валіцца.
Адзінае - так. Думаю, на Дажджы людзі разумныя, і развагі, падобныя тым. што я напісала, для іх не навіна. Значыць і разуменне ёсць, што як мінімум палова насельніцтва тут жа ўхопіцца за мажлівасць лозунгамі памахаць. Таму лепей і не распачынаць гэтых тэм.
Вось толькі...а як жа ўсведамляць? А як жа гаварыць пра тое, што важна?
Пытанне рытарычнае...