А в Беларуси можно на свежем воздухе, в сосновом бору, на берегу речки или озера замечательно оздоровиться в умеренном климате, поиграть в подвижные игры, посидеть у костра и тд и тп, в том числе и японским детям, для которых это еще и экзотика.
а ў Японіі гэтага няма?
Да таго ж Беларусь так ці іначай пад знакам Чарнобыля. Выбіраць яе ў якасці краіны для аздараўлення, як мінімум, неразумна. Мы тут жывём, нам выбіраць не даводзіцца. Але зноў жа з Японіі? З агня ды ў полымя?
Я не считаю оздоровлением, когда детей везут на юг, в жару и солнце.
Строга кажучы, вязуць на мора. Дзяцей з бранхітамі і атапічным дэрматытам. Дый проста здаровых. Ёд. Сонца і горач - непрыемныя спадарожнікі, не болей. Ну ў мяне прынамсі.
Кстати, по времени перелет не займет больше, чем наш народ на машинах детей везет в путешествия, для оздоровления в том числе)
Калі вязе ў вандроўкі, то яўна не аздараўлівацца.) А вандраваць. І набірацца новых уражанняў. Горнае паветра - толькі прыемны плюс. Але не мэта.

Зноў жа прынамсі для мяне.)
Але ў цэлым, у большасці выпадкаў гаворка ідзе не столькі пра аздараўленне, колькі пра адпачынак. На мой погляд, у сваёй масе людзі ездзяць менавіта па яго. Аздараўленне - гэта на 3 -5 месяцаў на мора, на столькі ж у горы, ці ў нейкі паказаны для здароўя клімат.
У прынцыпе, калі кажуць пра аздараўленне дзяцей у загарадніх лагерах - гэта таксама крывавата, на мой погляд. Адпачынак. Вось слова, якое, на мой погляд, адпавядае сутнасці таго, што там адбываецца. Адпачынак на свежым паветры. Аздараўленне - занадта гучна і смела сказана.
Вось дзяцей з чарнобыльскай зоны ў свой час вывозілі менавіта на аздараўленне. Бо вывозілі з забруджаных тэрыторый у чыстыя зоны. І на ўсё лета да таго ж часцей за ўсё. Выезд на выходныя, 3-5 дзён - гэта не аздараўленне. Гэта так, праветрыцца...